Чалавек напрадвесні

Аднак у Пецярбург Максім не паехаў, а, як на тым настойваў бацька, паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. «Такім чы-нам яму прыйшлося ахвяраваць сваім пры-званнем дзеля брата, бо Адам Ягоравіч лі-чыў, што Лёве неабходна вучыцца ў Ма-скоўскім універсітэце — у яго ж такія матэматычныя здольнасці!.. Так Адам Яго-равіч не выканаў свайго дэвіза: «Я не пе-рашкаджаў сваім дзецям быць чым яны хо-чуць» 8.

У кароткім прамежку часу паміж гімна-зіяй і ліцэем у жыцці Багдановіча адбыла-ся падзея, якая нечакана сагрэла і ўсце-шыла яго, глыбока засмучанага сваім вы-мушаным адрачэннем ад будучыні, да якой імкнуўся ўсёй душой: летам 1911 года ён наведаў Вільню, цэнтр тагачаснага «беларускага адраджэння» і правёў там больш за два месяцы. Спачатку ў самім горадзе, по-тым на хутары дзесыіі паміж Вілейкай і Мінскам. «Далёкая загадкавая радзіма» (словы бацькі) упершыню з'явілася Максі-му ва ўсёй рэальнасці народнага побыту, ва ўсёй нягучнай і сумнай сваёй красе.


ВярнуўшУся ў Яраслаўль, Багдановіч з яшчэ большым захапленнем аддаўся са-мастойным заняткам у галіне ўсё той жа «беларусікі» і — шырэй — агульнаславян-скай гісторыі і літаратуры. ён чытае рэфе-раты ў беларускім зямляцтве, удасканаль-ваецца ў вывучэнні моў, піша і рэгулярна друкуе артыкулы ў часопісе «Украинская жизнь», у яраслаўскіх «Русском экскурсанте» і «Голосе», у пецярбургскім «Ежемесячном журнале», у «Библиотеке войны», якая пачала выдавацца з 1914 года ў Маскве, і, вядома ж, у «Нашай ніве». Асноўныя тэмы артыкулаў: беларускае пісьменства — ста-ражытнае і навейшае, Украіна — яе гісто-рыя і паэзія, руская літаратура — класічная і сучасная, нацыянальнае пытанне, якое ме-навіта цяпер, у сувязі з вайной, набыло асаблівую вастрыню, а значыць, і асаблівую прыцягальнасць для Багдановіча.

Вайна 1914 года і тыя нечуваныя бед-ствы, якія яна прынесла Беларусі, канчат-кова сцвердзілі Максіма ў яго рашэнні па-кінуць Волгу і назаўсёды перабрацца на ра-дзіму. Восенню 1916 года, разлічыўшыся з нямілай і нуднай юрыспрудэнцыяй, сяк-так скончыўшы ліцэй, Багдановіч прыязджае ў перапоўнены бежанцамі, устрывожаны Мінск, дзе ўладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію. Адначасна ён — актыўны дзеяч Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Часта выступае перад моладдзю, задумвае хрэстаматыю для пачатковай школы, многа піша.

Але пагібельная хвароба, якая ўвагна-ла ў магілу яго маці і старэйшага ^рата, прымушае кшуць усе — планы, справы, сяб-роў: у лютым 1917 года Багдановіч едзе (як напачатку меркавалася, на два месяцы) у Ялту.

«Прыйшоў ён,— расказвала Адаму Яго-равічу гаспадыня апошняй кватэры Максі-ма,— стомлены і змучаны... Сеў на крэсла: «Нікуды больш не пайду...» Выходзіў увесь час, злёг за тыдзень да смерці, калі пайшла кроў горлам... За некалькі дзён да смерці папрасіў купіць яму суніц... Пакаштаваў — і больш нічога не еў».

Памёр ён на досвітку 12 (25 па н. ст.) мая 1917 года, і рукі чужых людзей, якія пахавалі яго тут жа, на Ауткінскіх могіл-ках, непадалёк ад дачы Чэхава, напісалі на магільным крыжы: «Студэнт Максім Ада-мавіч Багдановіч».


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82