Чалавек напрадвесні

(Касцёл св. Анны — і Аня, дзяўчына, што «звонка хрумчыць сняжком, ідучы мне насустрач...». У Багдановіча гэта здаралася: якая-небудзь цалкам лірычная падрабяз-насць раптам адгукнецца рэхам у самым нечаканым месцы і ў зусім, здавалася б, не-падобным кантэксце.)

Архітэктура Вільні выклікала да жыцця лірычны верш на традыцыйную для Багда-новіча тэму пераадолення гаркоты і незда-роўя.   Вільня   геральдычная дала «Пагоню» — адзін з самых тэмпераментных і драматичных твораў паэта. У аўтографе верша ёсць тлумачэнне аўтара: «У старой Вілыіі на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы — ваякі на імкнучых конях. Гэты герб Вільня атрымала яшчэ за часы Вялі-кага княства Літоўскага, і завецца ён «ЛІ-тоўскай пагоняй».

«Пагоня» — не подпіс да герба, а зусім новае пераасэнсаванне яго сюжэта адпавед-на ўнутраным мэтам Багдановіча як паэта нацыянальна-патрыятычнага...

Верш поўны жыцця, выяўленага надзвы-чай інтэнсіўна і ярка, гэтым ён перш за ўсё і бярэ «за жывое». Прыводзім яго поўна-сцю — чаканная завершанасць кампазіцыі і гучання робіць немагчымым якія-небудзь выняткі.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах,—

Успомню Вострую Браму святую

I ваякаў на грозных канях,

У белай пене праносяцца коні,—

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,

А за вамі, прад вамі — гады.

Вы за кім у пагоню спяшыце?

Дзе шляхі вашы йдуць і куды?..

Мо яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі уздагон,

Што забылі цябс, адракліся,

Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,

Не давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!

Не усцішыцца гэтакі боль...

Ты прабач,

Ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь!..

Усё лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далека грымяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 [49] 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82