Чалавек напрадвесні

(Рашучая антытэза той раз'яднанасці буржуазнага свету, пра якую пазней будзе сказана ў «Мяжах»: там — у кожнага неба і сонца сваё, тут — праца і намаганні цэла-га племені ў імя агульнага сонца.)

Над паэзіяй Багдановіча чыстае зорнае неба. Зорка — высокая сведка гаротнага народнага жыцця, і яна ж, ва ўрыўку, што адносіцца да апошніх гадоў Багдановіча,— увасабленне новай долі народа, якая — паэт шчыра верыў у гэта — ужо не за тарами «Ты не згаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край!» Менавіта ў гэ-тай світальнай свежасці гучання і калары-ту — адна з самых прывабных рыс паэзіі Багдановіча, які здолеў падняцца над усім, што скоўвала і абцяжарвала яго свабодны дух...

Максім Багдановіч — першы беларускі паэт, які шырока звярнуўся да прыгожага не толькі ў жыцці, але і ў помніках матэ-рыяльнай культуры, у творах жывапісу і дойлідства.

Беларуская архітэктурная старажыт-насць была побач з паэтам у самыя раннія яго гады. Гродня магла захавацца ў яго па-мяці   і   Нёманам, і унікальным помнікам XII стагоддзя — славутай Каложскай цар-квой. Неман проста ўвайшоў у вершы, на-пісаныя на чужыне; Каложа была больш інтуітыўна, больш прытоена ўведзена ў сі-стэму зусім новых для беларускага слова гісторыка-культурных комплексаў.

Звароты Багдановіча да мастацтва раз-настайныя па зместу і глыбіні ўнутраных стымулаў. Многае тут ішло ад жадання «адукаваць» народную глебу, гвалтам ада-рваную ад агульначалавечай культуры.

Няўлоўна цудоўны і кранальны і такі Багдановіч, які вырашыў увесці ў сферу магчымасцей «грубай мужыцкай мовы» які-небудзь «прыгожы сад, які любіў Вато» аль-бо французскі трыялет XVIII стагоддзя.

Легка нам сёння лагодна ўсміхнуцца гэ-таму запозненаму ракако,— гэтай віртуоз-най манернасці, такой, здаецца, недарэчнай у тых умовах беларускага народнага жыц-ця. Аднак і тут вельмі сур'ёзныя намеры, праца, напружанне сіл, гэтак бязлітасна скупа адпушчаных чалавеку.

Пра гэта добра напісаў Адам Ягоравіч: «Яму хацелася паказаць, што няма такіх памераў, няма такіх форм, якія былі б чу-жыя беларускай мове. Якія цяжкасці ён пе-раадолеў на гэтым шляху, сведчаць яго ру-капісы і сшыткі... Які з паэтаў, што ўвасса-лі беларускую мову з матчыным малаком, узнімаў гэту цяжкую карпатлівую працу? А ён, слабагруды, кволы, узняў» .

У цікавасці Багдановіча да віртуозна вытанчанага ў скульптуры і жывапісу шукала сабе пацвярджэння і яго ўстаноўка на «сярэдні» жанр, на форму, пазбаўленую ўсяго манументальнага, «грандыёзнага»: «Чэліні статуй не рабіў, а толькі статуэт-кі,— аднак артыста шчыры быў... Ці чуеш, крытык едкі?»

«Сярэднія» жанры — формы выяўлення асабістага, лірычнага пачатку ў паэзіі. Багдановіч культываваў гэты пачатак, па-станна імкнучыся, аднак, узвысіцца над не-пазбежна звязанай з ім адзінкавасцю пера-жывання. Toe, што паэт шукаў і знаходзіў для сябе ў помніках архітэктуры, адпавяда-ла яго непрыхільнасці да «статуй» і разам з тым аказвала на яго ачышчальны ўплыў гармоніяй форм і прапорцый, узнімала над выпадковым, над слабасцю і сумненнямі:

Каб загаіць на сэрцы раны,

Забыць пра долі горкі глум,

Прыйдзіце да касцёла Анны!

Там знікнуць сцені цяжкіх дум.

Як легка да гары, як красна

Узносіць вежы ён свае!

1х очэрк стройны ў небе ясна

Ізломам строгім устае...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 [48] 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82