Чалавек напрадвесні

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,

Над хвалямі сінеючага Ніла,

Ужо колькі тысяч год стаіць магіла:

У гаршку насення жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшыя былі,

Усё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясенняй збожжа на раллі.

Вось сімвал твой, забыты краю родны!

Зварушаны нарэшце дух народны,

Я верую, бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў крыніца,

Каторая магутна, гучна мкне,

Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Прыведзены «Санет» (1911) абагульняе лес народа, што вякамі рвецца да святла і свабоды. Але ў «Санеце» ёсць і празрыстыя алюзіі, намёкі на тое, што было для чытача памятным учарашнім ці нават сённяшнім днём. «Зварушаны нарэшце дух народны» — ці не 1905 год маецца тут на ўвазе? А вера, што тэты дух «бясплодна не засне»,— ці тэта не водгук на вельмі канкрэт-ныя абставіны паслярэвалюцыйнай рэакцыі?

Мы хочам сказаць, што ў аснове палі-тычнай надзённасці Багдановіча — амаль заўсёды маральнае і прыгожае, як уласці-васці народнага духу, як абяцанне і зарука іншай, лепшай будучыні. I нават той верш, дзе найбольш акрэслена і выразна выяўле-ны чаканне каранных змен, прага радыкаль-нага абнаўлення, цалкам пабудаваны на вобразах, на жаль, не заўсёды пазначаных асобай свежасцю і навізной, але, як правіла, з адценнем прыгожага, ідэальнага:

Устань, навальніца, мкні нанова,

Узвый, вецер, з ёю заадно!

У віхры ўляціць палова,

Пакіне чыстае зярно.

Удар, цыклон, удар на мора,

Цалуй яго ў глухое дно,

Усплясні ваду — і перлаў горы

На бераг выкіне яно.

Вера паэта ў лепшую будучыню пад-трымлівалася ў ім яшчэ і памяццю аб вынослівасці і сіле продкаў, якія з веку ў век змагаліся з хаосам неразумнай прыроды, прабіваліся скрозь «абшары лясоў», «по-куль сонца здалела ўсё... асвяціць».

3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаема дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 [47] 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82