Чалавек напрадвесні

У «Апавяданні...» ёсць мясціны, якія да-юць нам права гаварыць аб пэўных супя-рэчнасцях у эстэтычных поглядах паэта, прынамсі, аб тым, што ён не заўсёды ўмеў звязаць разам аб'ектыўна-пазнавальны і ўласна мастацкі аспекты мастацтва. Гэтыя супярэчнасці ў словах майстра Антона Кар-жа: «...я, хрысціянін не згоршы ад іншых, рэчы свае вырабляючы, адно толькі красу формы пільную ды не думаю аб тым, на што нанізкі залатыя мае пойдуць: ці то на аздабленне фігуры маткі боскай, або піяка і распуснік які на пакрасу сваю ўжываць іх будзе» (15).

Багдановіч — не Корж, ён лепш за свай-го героя разумеў, што ў мастацтва ёсць аба-вязкі перад жыццём, што мастацтву не ўсё роўна, якім мэтам яно паслужыць, «на што пойдзе» плён яго намаганняў. Але Багдано-віч разумеў і іншае: узнаўляючы канкрэт-ня-вобразныя карціны свету, пазнаючы жыццё ў мэтах яго перамен у лепшы бок, мастацтва імкнецца ажыццявіць свае задачи ў выглядзе «нерукатворнага цуда пры-гожага», здольнага,— і тут мы нагадаем словы Леніна ў пераказе Горкага, якіх Ба-гдановіч, безумоўна, не ведаў,— абудзіць высокую думку пра чалавека ўвогуле, пра людзей, якія, «жывучы ў брудным пекле, могуць ствараць такое хараство» .

Місія Багдановіча ў тым і заключалася, каб нястомна,— нярэдка зрываючыся, часам не адрозніваючы каштоўнасці сапраўдныя ад уяўных,— паказваць роднаму мастацтву, роднай паэзіі тыя магчымасці, што чакаюць іх наперадзе, будзіць іх уласна эстэтычную свядомасць, здатную актыўна ўплываць на жыццё народа іменна дзякуючы «вылуча-насці» сваіх законаў, дзякуючы «эмансіпі-раванасці» сваёй мастацкай прыроды.

Цудоўны ў Багдановіча вобраз народа і радзімы, амаль заўсёды акружаны арэолам нераскрытай велічы, неразгаданай чысціні.

Не вельмі новай была ў часы Багданові-ча аналогія: каштоўны камень — душа чалавека. Налёт залішняй «вытанчанасці» ад-чувальны і на адным з вершаў паэта («Не блішчыць у час змяркання...»), дзе скары-стана гэта аналогія. Але тут варта ўвагі ўсё тая ж думка пра хараство народнай душы, гатовай, нібы камень, раскрыцца і «засвя-ціць ясна», «як устане сонца».

Прыкладна пра тое ж, але з большай свабодай і непасрэднасцю гаворыць Багда-новіч і ў другім вершы — «Вы, панове, па-зіраеце далека...»:

К тым, каго жыццё заціснула глыбока

Уніз, у норы падзямельныя пад Вамі,

Вы, панове, хоць і бачыце далека,

Загляніце ў душы — студні са слязамі.

Студні, поўныя слёз,— не проста вобраз пакут, гэта вобраз узвышаны, не пабаімся сказаць, прыгожы ў сваім трагізме!

Нарэшце, трэці верш таго ж узвышана-ідэальнага ладу, прасякнуты той же ідэяй невычэрпнасці народных сіл, і верш, ужо зусім «багдановічаў» па высакароднай стро-гасці тону і сэнсавага руху, па ўласцівай аўтару манеры збліжаць стагоддзі І культуры з мэтай высекчы іскру сваёй, «бела-рускай» думкі:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 [46] 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82