Чалавек напрадвесні

Спрэчка нечым нагадвае дыскусію ў «На-шай ніве»: Петра — пра хлеб, Хрыстос — пра песню. Аднак Хрыстос, з якім пагаджа-ецца і аўтар «Апокрыфа»,— не Ю. Верашча-ка. ён кажа: «...няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць спажытак для душы... I, кажучы так, пачуў ён песню жней і пра-мовіў: слухайце, што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, каторыя ведаюць, чаго варты хлеб... Словы той песні кажуць: няма лепш цвяточка ад васілёчка...» (9—11).

Апеляцыя да тых, хто ведае цану хлебу, тут невыпадковая і гаворыць пра многае. Гэта — купалаўскае, але з пэўным адценнем.

У Купалы паняцце карысці пярвічнае ў адносінах да красы: у лепшым выпадку яны побач. «Ні красы той, ні ўмалоту»,— кажа купалаў селянін, гледзячы на пабітае градам поле. Ва ўсякім разе, Купала ніколі не ска-заў бы, як Хрыстос з «Апокрыфа»: «Нашто каласы, калі няма васількоў?» Багдановіч жа, заўсёды памятаючы пра каласы і пра хлеб, адначасна імкнецца сцвердзіць тую вышэйшую бескарыслівасць, дзякуючы якой краса не утылітарна, не проста, а толькі ў канчатковым выніку, праз свой ідэальна-духоўны   змест  прынясе незаменную карысць жыццю — паспрыяе яго «выпрамлен-ню», ачалавечанню яго ўмоў, развіццю тых, хто заутра стане гаспадаром свайго лесу.

Багдановіч, ідэйны па самай сутнасці паэт, умеў узняць ідэю служэння свайму народу да вышынь гераічнай самаахвяриа-сці і не прымаў той павярхоўна-тэндэнцый-най «ідэйнасці», якая ігнаравала самы га-лоўны абавязак мастацтва — узвышаць ча-лавечае ў чалавеку, даваць чалавеку магчымасць «асабіста адчуць уласнае зна-ходжанне ў лоне свету» (Бялінскі). Нават больш, сама па сабе гатоўнасць да сама-ахвярнасці, гатоўнасць «без скаргаў палеч у магілы» ўяўлялася Багдановічу якасцю асо-бы, якая ўсведамляе непаўторнасць і бяс-цэннасць кожнага існавання, у тым ліку і свайго.

У празаічным урыўку «Вясной» Багдано-віч расказаў пра сутыкненне «цуда» мастацтва, якое абуджае ў чалавека ўсведамленне сваей прыналежнасці да свету, з вузкадак-трынёрскім разумением прыгожага, якое ба-чыць у яго жывым багацці нейкі замах на абстрактна зразуметую «ідэйнасць».

«Ачуняўшы ад смяротнай хваробы, з бледна-васковым, як бы прывідным, тва-рам, у першы раз выйшаў ён са сваей ка-моркі і замер, глянуўшы ўдаль.

Чаруючы сінімі аганькамі вачэй, стаяла там русавокая малярка Вясна, і пад тон-кімі, вузкімі рукамі дзяўчыны вырастаў бяс-крайні, светла-калёравы малюнак. А поруч з ёй стаяў «наш вельмі шаноўны кры-тык NN, і, бліскаючы акулярамі, цадзіў праз зубы: «...Аднакалёрна... зялёнай фарбы занадта... і да таго ж безыдэйна... суз-дальскі малюнак...» (31).

Словы Багдановіча пра «вельмі шаноў-нага крытыка» непрыязныя, нават злосныя: гэта вораг паэта, які імкнецца ўгледзець у поўнай сацыяльных супярэчнасцей белару-скай рэчаіснасці тыя непадлеглыя выні-шчэнню жыццёвыя сілы, што з цягам часу возьмуць верх над горам, над «мяжамі», над прыніжэннем...

Багдановічу, як некалі ў свой час ідэо-лагу трэцяга саслоўя Дзідро, было надзвы-чай важна падзяліцца з іншымі, з усімі ра-дасцю свайго адкрыцця: на нашым баку, на баку прыніжанага народа, фарбы, песні, мастацкі талент!

13 лютага 1914 года Багдановіч змяшчае ў «Нашай ніве» «Апавяданне аб іконніку і залатару...» — найтанчэйшага вырабу рэч, якая ўзнаўляе характэрныя рысы старажыт-най беларускай мовы і стылю. Узорыстасць, ювелірнасць «Апавядання...» — непасрэдны адбітак свету, у якім жывуць яго героі: іконнік з Полацка і залатар з Вільні.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 [45] 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82