Чалавек напрадвесні

Паэзія Багдановіча, бясспрэчна, суадно-сіцца з нашаніўскай палемікай, з самай сут-насцю ўзнятых у ёй праблем, але толькі нс эпізадычна, не гэтым адным вершам, а ўсім галоўным, што рабіў паэт, пра што думаў на ўсім працягу дзесяцігоддзя творчай дзейна-сці.

Мы ўжо гаварылі: ніхто іншы, як Ю. Ве-рашчака, аўтар артыкула «Сплачвайце доўг», самым фактам крытычнага цытаван-ня радкоў Багдановіча аднёс яго да дэмак-ратычнага лагера Купалы і Коласа. Ці зна-чыць гэта, што пазіцыя Багдановіча ў скла-даным пытанні аб рэальным і прыгожым цалкам супадала з пазіцыяй Купалы? I ці будзе наогул карціна той альбо іншай на-цыянальнай літаратуры, у прыватнасці бе-ларускай, больш багатай і разнастайнай, калі мы станем маляваць усіх найболын вы-датных і прагрэсіўных яе дзеячаў на адзін выгляд, пазбаўленымі творчых адрознен-няў?

Глыбей і вастрэй за іншых адчуваючы адказнасць літаратуры перад народам, Купала, натуральна, у сваёй водпаведзі Вера-шчаку вылучыў і падкрэсліў абавязак літа-ратуры даваць бясстрашна праўдзівую кар-ціну сялянскага быту, класава-сацыяльных супярэчнасцей і дысанансаў рэчаіснасці. Адзначым пры гэтым, што Купала-паэт, Купала, які стварыў многія чалавечыя вобра-зы і перш за ўсё вобразы беларускіх жан-чын, такіх, як Бандароўна, Паўлінка, «сонцу роўная» жняя альбо «яна» з геніяльнай паэ-мы «Яна і я», з вялікай мастацкай сілай раскрыў і паэтычны змест беларускага на-роднага жыцця, выявіў затоеныя ў ім не-вычэрпныя «залежы хараства» (выраз Чэ-хава).

Нагадаем, аднак, купалаўскі адказ Ве-рашчаку: «Не думайце, што «парнаснікі» не бачылі і не адчувалі ўсёй багатай красы на-шай зямелькі...» Бачылі, адчувалі, але, ба-люча зняважаныя «рэальным бытам яе сы-ноў», лічылі асноўным сваім абавязкам га-варыць іменна пра гэты быт, звязваючы красу з наступным светлым днём, нібы ад-кладаючы песню аб красе да лепшых часоў, ва ўсякім разе, не робячы на ёй акцэнта — бо «не да пацераў, калі хата гарыць».

Законы грамадскай справядлівасці, якія глыбока хвалявалі Багдановіча, дапаўнялі-ся ў яго свядомасці тымі «законамі хараства», пра якія ў свой час гаварыў Маркс. Не, нават не дапаўняліся, а падтрымлівалі-ся, жывіліся імі: прыгожае — натуральны для Багдановіча ўзровень, на якім народнае быццё выяўляе спеласць свайго духоўнага свету, сваіх ідэалаў і мэт, сваю гатоўнасць увайсці ў самы цесны кантакт з лепшымі імкненнямі іншых народаў, усяго чала-вецтва.

Прыгожае, эстэтычнае ў Багдановіча — не спосаб ухіліцца ад супярэчнасцей жыцця, не той «примирительный елей», які Паэзія, паводле Цютчава, лье на «бушующее море» жыццёвых нягод. Прыгожае — форма яго, паэтава, бытавання ў рэальным свеце, і, магчыма, не адна з многіх, а галоўная, ас-ноўная форма. Яна давала Багдановічу і адчуванне найбольшай свабоды грамадскіх паводзін, і выхад яго пачуццю адданасці народу, абавязку перад народам і нават нейкай няяснай, але горка-шчымлівай віна-ватасці перад ім.

У 1913 годзе Багдановіч надрукаваў «Апокрыф» —стылізаванае апавяданне аб тым, як «сем тысяч год ад стварэння свету» Хрыстос хадзіў «па ўсяму нашаму краю: і па Міншчыне, і па Віленшчыне, і па Магі-лёўшчыне, і па Задзвінскай зямлі». Было жніво, і ніхто не пазнаваў Хрыста. «Толькі музыка, катораму цяпер не было што ра-біць, падышоў... і сказаў: сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапочуцца каля яе; адзін я нікчэмны чалавек». Хрыстос па-чау суцяшаць музыку: «Ці ж не твае песні спяваюць яны цяпер у часе жніва? Таму не схіляй нізка галавы тваёй і не хавай твар свой ад вачэй людскіх». Святы Пётра, які быў разам з Хрыстом, не згадзіўся з вучы-целем: «...у гэтай старонцы ёсць людзі, ка-торым няма чаго есці. Ці ж не сціснецца ад сораму сэрца гэтага чалавека, калі ён да іх, шукаючы скарынкі хлеба, прыйдзе з пес-няй сваёй?» (9—10).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 [44] 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82