Чалавек напрадвесні

Не думайце, што «парнаснікі» не бачылі і не адчувалі ўсёй багатай красы нашай зя-мелькі з яе горамі, далінамі, рэчкамі і ля-самі. Але што мы маглі казаць, калі большая палавіна гэтага прыроднага багацця, гэтай неапетай красы была і ёсць не наша... Не да пацераў, калі хата гарыць.

Такім вось парадкам не магла не зла-жыцца трохі, можа, і залішне наракаючая на цяжкую людскую долю, наша сучасная песня; але яна вечна такой не будзе, як і народ жывы вечна не будзе спаць мёртвым сном».

Максім Багдановіч прыняў удзел у дыс-кусіі не прама, а ўскосна: сярод вершаў, якія павінны былі даказаць згубнасць кі-рунку, абранага «парнаснікамі», Ю. Вера-шчака цытаваў і радкі Багдановіча: «Краю мой родны! Як выкляты богам...»

Такая «пасіўнасць» Багдановіча ў вель-мі важнай дыскусіі не заўсёды задавальняе некаторых сучасных даследчыкаў, і яны па-чынаюць сілком «уцягваць» паэта ў спрэч-ку. На якой падставе?

У 1913 годзе Багдановіч напісаў вытры-маны ў стылі класічнай эпісталы верш «Ліст...», адрасаваны аўтару артыкула «Сплачвайце доўг». У «Лісце...» Багдановіч супрацьстаўляе стыхійна-інтуітыўнаму мо-манту ў мастацтве момант «свядомасці» і працы. 3 гэтай мэтай ён «рэабілітуе» Салье-ры, вылучыўшы з усіх рыс і якасцей, якія надаў гэтаму вобразу Пушкін, толькі адну:

Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць,

Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць,

Абдумаць спосабы, і матэр'ял, і мэту,

I горача любіў сваю свядомасць гэту.

У творчасці яго раптоўнага няма:

Аснова да яе — спакойная дума.

 

Даследчыкі, што абавязкова хочуць зра-біць Багдановіча актыўным удзельнікам дыскусіі ў «Нашай ніве», разважаюць пры-кладна так: Ластоўскі-Верашчака («Ліст...» жа не выпадкова адрасаваны яму!)—не-прымірымы праціўнік грамадзянскасці ў паэзіі; антыграмадзянскасць — адна з ас-ноўных прыкмет мадэрнізму; мадэрністы — прыхільнікі ірацыянальнага, падсвядомага, а вось Багдановіч... I пачынае віцца тая ж вяровачка, толькі з другога канна: свядо-маснь творчага працэсу — антымадэрнізм — сацыяльная накіраванасць...

Аднак ці так ужо бездакорна тоесны прыведзены тут ланцужок вызначэнняў? ЦІ заўсёды інтуіныя — адзнака дэкадансу, а разлік і абдуманасць — прывілеі мастацтва перадавога і рэалістычнага? Ю. Тынянаў пі-саў пра Брусава-сімваліста: «Гэта як бы рацыяналізм цьмянага», «сіметрычная свя-домасць цьмянага», «жах геаметра». I на-адварот, Купала, той самы Купала, што так рашуча адстойваў прынцыпы народнасці і рэалізму ў паэзіі,— хіба мала ў яго «рап-тоўнага», інтуітыўнага!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 [43] 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82