Чалавек напрадвесні

Вершы «Эміграцкая песня» і «Мяжы», якія сведчылі аб рашучым прарыве паэта да аб'ектыўна эпічнага і сацыяльнага па сваёй сутнасці матэрыялу рэчаіснасці, па-значалі вельмі шырокі і плённы, але толькі адзін з шляхоў ажыццяўлення гэтай задачы. У «запасе» ў Багдановіча заставаліся яшчэ іншыя, і, па нашым перакананні, не менш арганічныя для яго, не менш цэнтральныя, калі можна так сказаць, шляхі і рашэнні праблемы «майго» і «агульнага».

 

Па законах красы

 


Радуйцеся, на нашым баку талент, малюнак, колер.

Дзідро — Грыму

Улетку 1913 года на старонках «Нашай нівы» разгарнулася палеміка аб шляхах развіцця беларускай паэзіі. Юры Верашча-ка (В. Ластоўскі), прадстаўнік буржуазна-нацыяналістычнай «верхняй палаты», якая на той час задавала тон у рэдакцыі, надру-каваў у № 26—27 артыкул «Сплачвайце доўг». У № 30 Янка Купала адказаў яму артыкулам «Чаму плача песня наша?».

Ю. Верашчака не прыняў галоўнага на-прамку беларускай паэзіі, яе дэмакратыч-най тэндэнцыі маляваць народнае жыццё такім, якім яно было ў сапраўднасці,— га-ротным і цёмным.

«Мае штодзённае жыццё шэрае, цяж-кае,— пісаў ён, звяртаючыся да паэтаў, якіх іранічна называў «парнаснікамі»,— і я хачу з вашых твораў навучыцца бачыць каля ся-бе красу...» I далей — з красамоўствам і пыхаю правінцыянальнага сноба: «Мяне ці-кавіць не толькі тое, што Янка сядзіць на вузкім шнурочку зямлі, але больш таго, штб гэты Янка чуе ў той момант, калі ён поўны-мі грудзьмі хапае пах чорнай, парэзанай плугам на скібы зямлі...» Яшчэ адзін «зіг-заг» пяра, і той жа Янка, які «поўнымі грудзьмі хапае пах... зямлі», ператвораны ў горкага п'янчугу-лайдака: «Янка альбо Апанас сядзіць напаўп'яны на печы і гаспа-дарка ў яго не ладзіцца...» I зноў дакор «парнаснікам»: «Чаму маўчыце, калі забі-ваюць у душах... красу?..»

Янка Купала адказаў «эстэту» з годнасцю чалавека, які добра ведае свой шлях і не збіраецца ад яго адступаць ні на крок. Адказаў за сябе і за іншых, і сказанае ім застанецца ў гісторыі беларускай літарату-ры узорам рэвалюцыйна-дэмакратычнай публіцыстыкі.

«Калі ў памятны 1905 год...— пісаў Купала,— у Расіі ў кожнага чалавека стала будзіцца душа да новага жыцця... то і ў бе-ларуса будзіцца стала пачуццё свайго «я», стала лунаць доўга дрэмлючая думка, што і мы людзі. Паявіліся паэты, песняры свайго, забытага богам і людзьмі, краю і долі на-роднай. Прарокі яны ці не прарокі — аб гэ-тым скажа будучыня, але што яны косць з косці свайго народа — аб гэтым і рэчы быць не можа. Вось гэтыя паэты, увабраўшы з малаком абнядоленых і абняволеных матак усё гора жыцця Беларусі дэмакратычнай,— ці ж маглі ў першых сваіх словах апяваць толькі хараство сваей бацькаўшчыны, не заглянуўшы спачатку на рэальны быт яе сыноў?!.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82