Чалавек напрадвесні

Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!

У надмернай працы гіне тут

Галодны і абдзёрты люд,

Каторы моцнымі рукамі

Стварыў усе багацтвы на зямлі:

Правёў ён скібы на раллі, ён рэйкі пралажыў чыгунак,

Заводаў коміны падняў у выш нябёс,

А сам даўно сляпы ад слёз

I ўжо забыўся аб ратунак.

Не трэба быць асабліва праніклівым чы-тачом, каб пачуць у гэтых вершах выразны водгук Някрасава, аўтара «Железной дороги», у якой, дарэчы, быў створаны трагіч-ны вобраз беларуса-сезонніка: «Видишь, стоит, изможден лихорадкою, высокорослый, больной белорус...»

Але прачытайце «Мяжы» болын уважлі-ва, прыслухайцеся да гучання іх разнастоп-ных ямбаў, звярніце ўвагу, як чаргуюцца ў іх загадная і апавядальная інтанацыі,— і вы абавязкова пачуеце тут, апроч Някрасава, яшчэ і Пушкіна. Пушкіна агітацыйна-дзе-кабрысцкіх вершаў, Пушкіна «Вёскі», чый гнеўны антыфеадальны, антыпрыгонніцкі пафас праз сто год адгукнуўся — і ў вельмі блізкіх рытміка-сінтаксічных формах пра-моўніцкага верша — у антыбуржуазным, ан-тыўласніцкім пафасе маладога беларускага паэта.

I наўрад ці будзе нацяжкай, калі мы ска-жам, што і пушкінскае, асветніцкай філа-софіяй выхаванае ў ім супрацьстаўленне «чалавечага» і «рабскага» («Друг человечества печально замечает везде невежества убийственный позор») па-свойму адгукну-лася ў Багдановічавых «Мяжах», дзе узаконены пры капіталізме парадак рэчаў асэн-соўваецца як варожы чалавеку, усёй чала-вечай існасці і прыродзе:

Нязмерны вольныя прасторы

Святой зямлі,— а чалавек

Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,

Хаваўся ў іх, як ліс у норы,

I жыў пужліва сам — адзін,

Дрыжачы, як лісцё асін,

Зласлівы, бессардэчны, хцівы,

Такі здрадлівы,

Для ўсіх чужы, зусім чужы.

Вакол яго — платы, мяжы.

Нялёгкімі, няпростымі былі шляхі Баг-дановіча-лірыка.

Памятаеце ў Брусава пра дух адзіноты? «Он вечно здесь, над той же бездной: упасть в соседнюю — нельзя!..»

Складанасць задачы, якая паўставала перад Багдановічам, як і перад іншымі паэ-тамі крызіснай, пераходнай эпохі, заключа-лася ў тым, каб усім выпакутаваным вопы-там розуму і сэрца, радасцей і засмучэнняў абвергнуць думку пра адзіноту як пра не-пазбежны лес сучаснага чалавека. Знайсці самы кароткі шлях да «суседніх» лёсаў. «Дабрацца да людзей», як пра гэта марыў беларускі селянін з верша «Па ляду, у глу-хім бары», застацца з імі і ў іх.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82