Чалавек напрадвесні

Следам за «Эміграцкай песняй» Багда-новіч піша «Мяжы» — верш, у якім каранная, запаветная яго тэма чалавечай адчу-жанасці і адзіноты атрымала тлумачэнне ўжо не псіхалагічна-маральнае, а мастацка-сацыялагічнае з апорай на практычны — працоўны і маральны — вопыт «нізоў».

Уласнасць— паняцце, слова, якое хаця і не названа ў вершы, «вычытваецца» з кож-нага радка.

Было б вельмі павучальна прасачыць, як пад уздзеяннем марксісцкай агітацыйнай лі-таратуры, бальшавіцкіх брашур і лістовак у беларускую паэзію, у яе фальклорную і апавядальна-бытавую стылістыку пранікала палітычная ці нават эканамічная фразеало-гія.

Мы ўжо не кажам пра Цётку, якая была непасрэдна звязана з дзейнасцю саныял-дэмакратычных арганізацый,— многія яе вершы («Суседзям у няволі», «Хрэст на сва-боду») маглі быць прыняты за адозву або лістоўку. Але вось Купала піша пра смерць селяніна-батрака: «Пахаваем тут мы лаў-ку, што труд прадавала». Нечакана, а га-лоўнае, тэрміналагічна блізка да той літа-ратуры, што папулярызавала тэзіс пра наёмную працу пры капіталізме.

Уплыў гэтай жа сацыяльна-палітычнай, «дзелавой» стылістыкі адчуваецца і ў Баг-дановіча ў «Мяжах», у тым, як тут нама-лявана прыватная уласнасць, што са злос-най натапыранасцю і варожасцю глядзіць на ўсё навокал:

Кінь вокам на ўвесь абшар зямлі:

Вось хату шчыльна абышлі

Парканы з гострымі цвікамі,

Пасыпаныя бітым шклом,

Глядзі — ў прасторах за сялом

Мяжамі

Падзелены на нівах каласы,

Ідуць канаўкі праз лясы,

I стопудовыя гранічныя каменні

Сярод лугоў бяскрайніх заляглі.

Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі

Гараць, як дзікае хаценне,

На гасударстваў рубяжы.

Глядзі: паўсюль мяжы.

Дыхание рэвалюцыйнай пракламацыі, звернутай да самай шырокай, масавай аўдыторыі,— і ў радках пра паднявольную працу:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82