Чалавек напрадвесні

Аднак сапраўднага інтарэсу да непасрэд-най палітычнай дзейнасці Багдановіч так і не набыў, аддаўшы перавагу іншаму полю дзейнасці: мастацкай творчасці, якая калі і была звязана з палітыкай, дык часцей за ўсё ўскосна, толькі як са сродкам дасягнен-ня высокіх гуманістычных мэт свабоды народа і асобы. Гэтыя мэты складалі галоў-ную думку Багдановіча і асноўны сэнс усіх яго памкненняў і дзеянняў.

1908 год. Багдановічаў спасцігае новая бяда — ад сухотаў памірае васемнаццаціга-довы Вадзім. Сям'я пераязджае ў Яра-слаўль, і тут Максімам авалодвае, можна сказаць, галоўнае захапленне яго жыцця — захапленне «беларусікай» (выраз бацькі), вывучэннем побыту, гісторыі і культуры род-нага народа.

«Каб зразумець жыццё народа, яго пра-цу, яго пакуты, мне дастаткова было звяр-нуцца да глыбіняў сваёй памяці»,— гэтыя словы французскага гісторыка Жуля Мішле маглі б паўтарыць усе беларускія пісьменні-кі. Усе, але толькі не Багдановіч. Бо яго памяць, памяць чалавека, які ўвесь свой век правёў далека ад радзімы, вельмі мала гаварыла яму пра рэальнае жыццё народа. Яму амаль што не давялося нават бачыць і назіраць ягоны побыт.

I мову беларускую Багдановіч вывучаў па кнігах, па слоўніках, галоўным чынам па «Словарю белорусского наречия» I. Haco-віча, які быў выдадзены ў Пецярбургу ў 1870 годзе. Пра гэты слоўнік і пра тое, якое значэнне меў ён для паэта, вельмі добра сказаў крытык А. Клышка: «Ты, слоўнік Насовіча, быў яго зялёным, мурожным ка-валачкам Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе, у Яраслаўлі»6. Дасылаючы вершы ў беларускую газету «Наша ніва» альбо пры су-стрэчах з кім-небудзь з яе супрацоўнікаў, Багдановіч заўсёды прасіў выпраўляць па-мылкі ў яго пісьмовай і вуснай мове.

Тым больш уражвае нас, сённяшніх чы-тачоў Багдановіча, тая настойлівасць, з якой ён, «адарваны ад радзімы, загаварыў пра свае пачуцці яе моваю, хоць бы і не зусім чыстаю» 7, абвяргаючы часта пры гэтым не-разуменне і скепсіс нават з боку самых бліз-кіх яму людзей.

Нястрымнае, палкае парыванне Багдано-віча-гімназіста да ўсяго беларускага, да «нацыянальнай ідэі» ў шматлікіх і разна-стайных яе аспектах часам штурхала яго на ўчынкі, якія пры ўсёй іх шчырасці выгляда-юць сёння крыху наіўнымі. Так, у канцы 1906 года, дазнаўшыся, што сярод арышта-ваных удзельнікаў Сормаўскага паўстання ёсць і выхадзец з Беларусі, Максім спраба-ваў перадаць яму за краты некалькі эк-земпляраў беларускай газеты «Наша воля», каб нагадаць аб радзіме... Трэба сказаць, што сапраўды дзейсная, глыбінная сувязь вызваленчай барацьбы пралетарыяту з на-цыянальным рухам прыгнечаных народаў Расіі і ў наступныя, больш сталыя гады Багдановіча не будзе дастаткова ім зразу-мета і асэнсавана, што, між іншым, пазней дасць падставы вульгарызатарскай крыты-цы перакрэсліць яго творчасць, вывесці яе за межы перадавой дэмакратычнай беларускай літаратуры пачатку стагоддзя...

Да 1910 года аўтарытэт Багдановіча як знаўцы Беларусі, яе гісторыі, культуры, мастацтва і этнаграфіі ўжо настолькі ўсталя-ваўся, што ў адказ на просьбу прафесара А. А. Шахматава параіць яму чалавека для спецыяльных заняткаў беларусазнаўствам у Пецярбургскім універсітэце рэдакцыя «На-шай нівы» без ваганняў назвала свайго ма-ладога карэспандэнта з Яраслаўля.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82