Чалавек напрадвесні

Вось пачатак «Эміграцкай песні»:

Есць на свеце такія бадзягі,

Што ні вераць ні ў бога, ні ў чорта.

Ім прыемны стракатыя сцягі

Караблёў акіянскага порта.

I няма ім каго тут пакінуць,

Бо нікога на свеце не маюць.

Усё ім роўна: ці жыць, ці загінуць,—

Аднаго яны моцна жадаюць:

Пабываць у краях незнаемых,

Ды зазнаць там і шчасця і гора,

I загінуць у хвалях салёных

Белапеннага сіняга мора.

Гэта — палеміка з акмеістамі, у прыват-насці з М. Гумілёвым і яго пераймальніка-мі, з іх героем — бяздомным шукальнікам прыгод, які ўвасабляў у сабе «мужны ада-мізм», «цвёрды і ясны погляд на свет».

Адзін нечаканы злом сюжэта, і антыса-цыяльны,   антыдэмакратычны   «аптымізм» бадзяжнай рамантыкі, экзатычных сцягоў і караблёў цалкам перакрэсліваецца напа-мінкам аб жахлівых супярэчнасцях, трагіч-ным адваротным баку жыцця, у прыватна-сці жыцця нацыянальна-беларускага:

Але мы — не таго мы шукаем,

Не таго на чужыне нам трэба.

Не рассталіся б мы з нашым краем,

Каб было дзеля нас у ім хлеба.

I на вулцы пад грукат, пад гоман,

Дзе натоўп закруціўся рухавы,

Нам маячыцца вёсачка,

Неман I агні партавыя Лібавы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82