Чалавек напрадвесні

Багдановіч захапіўся апублікаванымі Ножыным вынікамі яго вывучэння сіфана-фор — «прасцейшых марскіх жывёл, якія зрасліся паміж сабой у адно цэлае, якое на-зываецца калоніяй (г. зн. грамадствам) сі-фанафор». Выкладаючы тэорыю Ножына, Багдановіч піша: «Тут кожная жывая асоба амаль зведзена на ступень простата органа грамадскага цэлага... Перад намі — зняве-чаныя, пакалечаныя ў інтарэсах цэлага асобы. Гэта — вынік неаднароднасці гра-мадства, якая ўзнікла на аснове падзелу працы» (362).

Пра гэта ж і верш «Усплывае грамада сіфанафора...», які ў галоўным — у адмаў-ленні вульгарнага калектывізму і ўсялякага абязлічвання і «функцыянальнасці», у сцверджанні чалавека, які жадае «прасто-ра» і цэласнасці, у прызнанні несумненнага права ўсіх «рупіцца аб раўнавазе» — ака-заўся намнога шырэйшым, сацыяльна васт-рэйшым і болып дальнабачным, чым зыход-ная навуковая пасылка.

Эпіграфам да аднаго верша 1911 года Багдановіч узяў радок В. Гюго: «...Прахо-дзіць, не пакінуўшы нават сваёй цені на сцяне». Падобнаму прывіднаму існаванню Багдановіч супрацьстаўляе — у тым жа вер-шы — свой ідэал чалавечага жыцця, які, не забываючы пра часовасць адведзенага кож-наму тэрміну, усё ж уключае ў сябе, у якасці галоўнай рысы, унутраную інтэнсіўнасць асобы, яе ўменне ўмяшчаць у сябе ўвесь свет:

Жывеш не вечна, чалавек,

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыццё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуццё

Не раз, не два пайшло.

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

I ў напружэнні паўнаты

Свайго шырокага жыцця

Без болю ціха зайдзеш ты

У краіну забыцця.

(Дарэчы, заўважце: перадапошнія радкі «малююць» падкрэсленае паўзамі сапраў-ды ціхае, ціхамірнае сыходжанне, спуск — «без болю... ціха... зайдзеш... ты...». Успамінаюцца назіранні Ю. Алешы над вершам Пушкіна: «И пусть у гробового входа...» Пяць разоў запар паўтараецца «о». Нібы вы спускаецеся па прыступках у склеп. Так, так, тут — пад скляпеннямі — рэха!») .

Сцвярджаючы цэласнасць і душэўную інтэнсіўнасць чалавечай асобы, Багдановіч спрачаўся з дэкадэнцкай пропаведдзю «са-мотнай (уединенной) душы». Але сярод дэ-кадэнтаў былі і такія, хто імкнуўся выда-ваць за чалавечую шырыню і цэласнасць усялякія ілжэрамантычныя і бездухоўныя падробкі пад іх. Багдановіч не згаджаўся і з імі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82