Чалавек напрадвесні

Як і лепшыя з сімвалістаў, у першую чаргу Блок, Багдановіч нястомна шукаў шляхі пераадолення чалавечай ізалявана-сці, а ў дачыненні да ўласнай творчасці — шляхі зліцця свайго і агульнага, «асобнай песні» і «сусветнага аркестра» (словы Блока).

Яшчэ ў 1908 годзе ў вершы «Мае песпі» Багдановіч з гаркотаю пісаў пра нязліт-насць, пра разлад: «Калі смутак моцна дзьме душу маю, і шкада мне дзён загубленых сваіх, я паціху песні сумныя пяю... А як родную згадаю старану... грозна песня разліваецца, грыміць...»

Парады прыхільнікаў народніцкай «гра-мадзянскасці» кінуць свае песні дзеля песень аб «роднай старонцы» былі вузка-ад-набаковыя і для Багдановіча непрымаль-ныя. Адказ такім дарадчыкам — у перакла-дзеных ім на рускую мову радках украін-скага паэта В. Самійленкі:

Те, что в холодных сердцах любви ни к кому не имеют,

Нам говорят, что они мир весь хотят полюбить.

Вот где сердец широта! В них каждому место найдется!

Только я в сердце таком места не стал бы искать.

А ў артыкуле пра Самійленку Багдано-віч як бы каменціруе гэтыя радкі, выказ-ваючы пры гэтым і свае ўласнае запавет-нае пераконанне, што толькі чалавек — мера і апраўданне любой агульнай справы: «Да людзей і чалавека ніколі не стамляла-ся вяртацца думка Самійленкі; даклад-ней — яна ад іх амаль не адрывалася... Ад-нак людзі не засланілі ад яго чалавека. На-адварот, ён жыве інтарэсамі чалавечай асобы, менавіта яны з'яўляюцца для яго мсркай каштоўнасці сацыяльнага укладу...» (192).

Альбо вось яшчэ вершаваны ўрывак, апублікаваны пасля смерці паэта:

Усплывае грамада сіфанафора —

Жывых асоб жывушчая труна!

Зраслася з іх, скалечаных, яна,

Як з членаў, не жадаючых прастора.

Дзе хто яе кіруе паміж мора,

Хто — хапае здабычу ў цемні дна?

Аб раўнавазе рупіцца адна,

I ўсе жывуць без шчасця і без гора...

Гэты ўрывак патрабуе тлумачэння.

У жыцці Багдановіча быў кароткі перы-яд, калі ён захапіўся асобай і працамі біё-лага-«нігіліста» 60-х гадоў М. Д. Ножына, які спрабаваў, па словах паэта (артыкул «Н. Д. Ножйн», 1916), «устанавіць, якая грамадская сістэма найбольш забяспечвае гарманічнае развіццё асобы і якая звужае і падаўляе яе» (361). Багдановіч не разгле-дзеў вульгарна-матэрыялістычнага характа-ру росшукаў і метадаў, пры дапамозе якіх Ножын ішоў ад жыцця прасцейшых жывых арганізмаў да праблем чалавечага быцця. Як не зразумеў ён і антысацыяльнага ідэа-лізму Ножына, калі той абвясціў «анархізм-індывідуалізм» адзінай умовай «поўнага, здаровага, шчаслівага жыцця ўсіх недзялі-мых жывёльнага царства» (364).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82