Чалавек напрадвесні

...Нават аддаючыся пад уладу пакутлі-вых разважанняў пра смерць і магілу, якая чакае ўсіх наперадзе, Багдановіч умее вы-казаць усё тую ж думку пра чалавечыя шляхі, якія разбегліся па розных напрам-ках у розныя бакі замест таго, каб зліцца ў адзін агульны шлях:

Мы сайдзёмся, спаткаемся там

I спытаем сябе: для чаго мы

Па далёкіх і розных пудях

Адзінока йшлі ў край невядомы?

Настойлівасць, з якой Багдановіч пра-водзіць праз усю сваю творчасць гэту анты-індывідуалістычную ідэю чалавечага зблі-жэння і адзінства, варта ўдзячнага здзіў-лення.

Уяўленнем паэта надоўга авалодала ві-довішча падвойных зорак, якія настолькі блізкія паміж сабой і так дружна зліваюць свой свет, што нам, з зямлі, здаюцца адной зоркай. Вобраз гэты пераасэнсаваны ім лі-рычна:

Доля іх — гэта ж наша доля.

Вы, і самі тое не прыкмячаючы,

Так многа далі мне,

Так напоўнілі сабой маё жыццё,

Што <ці ж> магу я адказаць,

Заглянуўшы ў сваю душу:

Што там Ваша і што маё?

Для Багдановіча галоўнае ў каханні — узаемаразуменне і роднасць душ, магчы-масць спазнаць сябе ў іншым чалавеку.

Ад кахання паэт пераходзіць да абагуль-ненняў больш шырокага плана. Шмат пе-ракладаючы еўрапейскіх паэтаў, ён выбраў з неаглядна вялізнай спадчыны Шылера толькі адзін элегічны дыстых: «Хочаш сябс ты пазнаць — паглядзі на людзей, на іх справы; хочаш людзей зразумець — у сэр-ца сваё загляні!»

У зборніку «Пушкин и его современники. Материалы и исследования» (М., изд. Академии наук, вып. 48, 1917) было змешчана невялічкае даследаванне Багдановіча «Две заметки о стихотворениях Пушкина». Аўтар прыводзіць другое чатырохрадкоўс пушкін-скага «Подражания арабскому»:

Не боюся я насмешек —

Мы сдвоились меж собой:

Мы точь-в-точь двойной орешек

Пад одною скорлупой,—

і прыходзіць да высновы, што крыніцай пс-раймання было наступнае месца з «Гюлі-стана» Саадзі: «Помню, в прежнее время я и друг мой жили, будто два миндальных ореха в одной скорлупе».

Паказальны сам па сабе літаратура-знаўчы, спецыяльны інтарэс Багдановіча да Пушкіна; не менш характэрны і этычны сэнс заўважаных ім радкоў Саадзі — Пуш-кіна: падвойны арэшак, спарыш. Як пад-войныя зоркі.

Нават у санеце, у самой структуры яго Багдановіч убачыў тое ж самае: «спарыш», які «павінен захоўваць пад адной шкарлу-пінай два асобныя, хоць і шчыльна сцісну-тыя паміж сабой ядзерцы...» Маралыіая фі-ласофія паэта прасякае, такім чынам, і ў спецыфічную галіну формы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 [35] 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82