Чалавек напрадвесні

Бурмістр, варта, кажан — некалькі па-драбязнасцей, стылістычна афарбаваных даўніной, і скрозь абрысы гэтай, пакгаўз-най і вітрыннай, Вільні пачынае тонка і не-назойліва выступаць Вільня сярэднявечча. Тут — масток і пераход да нізкі «Старая Беларусь», аднаго з найвышэйшых творчых дасягненняў Багдановіча, паэта ўжо сама-стойнага і самабытнага, прытым паэта да-кладна выяўленай рэалістычнай школы.

Вядомы рускі паэт Інакенці Аненскі пісаў у 1909 годзе: «Сімвалізм у паэзіі — дзіця горада. Ен культывуецца і... расце... па меры таго, як само жыццё робіцца ўсё больш штучным і нават фіктыўным... Сім-валам вольна гуляць сярод прамых каменных ліній, у гуле вуліц, у чараўніцтве газа-вых ліхтароў і месячных дэкарацый» 21.

Гэта стасуецца і з Багдановічам. I па-за ягоным гарадскім пейзажам — сістэма сім-валісцкіх адпаведнасцей, якія адводзяць паэта ад сацыяльна-гістарычнага асэнса-вання тэмы ў бок спакушальных «чароўных прынад», аднолькава ўласцівых і гэтаму зборышчу вывесак, афіш, заводаў, комінаў, трамваяў, і смерці, якая мігдаловым пахам нябачна плыве над усім. Нагадаем, што ў нізку «Места» Багдановіч уключыў і верш пра хлопчыка, які «выдувае з мыла пузы-ры», верш, які канчаецца ў духу запазыча-нага ў рамантыкаў супрацьстаўлення «гру-бай» рэчаіснасці і кволай, крохкай красы: «Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, а застаецца ў ёй — адна слата».

Нельга, немагчыма цалкам адарваць Багдановіча ад рускай і еўрапейскай паэзіі пачатку стагоддзя, з адлюстраваным у ёй крызісам індывідуалістычнай свядомасці. Усялякай спробе «стэрылізаваць» паэта супраціўляюцца яго ж вершы, дакладней, нейкая частка іх, што пісаліся, галоўным чынам, пад час паслярэвалюцыйнай рэак-цыі, якая лютавала па ўсёй краіне.

Але ўказваючы на факты бясспрэчнай блізкасці Багдановіча да некаторых з'яў дэкаданса, мы ў той жа час заўсёды маем на ўвазе і факты такога ж бясспрэчнага пераадолення паэтам момантаў дэкадэн-цкага светаўспрымання, і ў першую чаргу, яго асноўнай прыкметы — індывідуалізму.

Багдановіч не падзяляў праграмнага, філасофскага песімізму сімвалістаў, якія лічылі неадольнай, а ў нейкім сэнсе нават і адзіна спрыяльнай для мастацтва чалаве-чую адасобленасць і раз'яднанасць. Беларуси паэт абвострана, нервова ўспрымаў тэту адасобленасць чалавека ў сучасным яму грамадскім свеце, і ўсяляк шукаў вый-сця з яе.

Амаль ва ўсім, што напісаў Багдановіч, настойліва пульсуе маральна-этычны матыў збліжэння, зліцця душ. Нават у самых нейтральных пейзажных радках з нізкі «У за-чарованым царстве»:

У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара

Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.

Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,

Але далека іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

...I паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,

Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые.

 

Прысутнасць гэтага твора ў фальклор-на-міфалагічнай нізцы пралівае дадатковае святло на карціну хаосу, створаную паэтам...

Прыкладна ў той жа час (1909—1912) Багдановіч піша цудоўны верш «Па ляду, у глухім бары...», у якім мужык («на світ-цы латы, а сам няхібкі, хоць стары») скар-дзіцца: «А тут яшчэ цераз балота не дабя-рэшся да людзей». Балота, прыстанак «ся-рэбраных змей» і вадзяніка, робіцца адной з перашкод на шляху ад чалавека да чалавека.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82