Произведения
Интересные ссылки
Для вас в нашей организации сейф холодильник предлагаем всем желающим.

Чалавек напрадвесні

«Места» — першая урбаністычная нізка ў беларускай паэзіі... Некалькі гадоў пра-жыўшы ў Пецярбургу, Купала нічога не напісаў пра гэтую найважную для яго пару— горад не ўваходзіў у кола творчых інтарэсаў Купалы, захопленага бурнымі «мужыцка»-нацыянальнымі пачуццямі. Фі-гурай па-свойму традыцыйнай для беларускай літаратуры стаў герой ананімнага вершаванага   апавядання «Тэатр» — селянін, які з практычпага пункту гледжання, кпліва ўспрымае розныя «штучкі» і «пры-думасы» незразумелай яму цывілізацыі. Колас узняў гэту фігуру на эпічна-ману-ментальную вышыню, намаляваўшы ў кла-січнай «Новай зямлі» незабыўны вобраз разгубленага, але разам з тым іранічнага, хітраватага і пільна-назіральнага «дзядзь-кі ў Вільні».

Першы беларускі паэт, які «сур'ёзна», эмацыянальна, лірычна загаварыў пра го-рад,— Максім Багдановіч. Пры ўсёй прад-метнасці і «густаце» сваіх вулічных інтэр'-ераў («Грук, гоман, гул... за радам кас, ламбардаў, банкаў — агні вакзала... павад-ка фурманкаў... віры людзей... пакгауз... склады...») горад Багдановіча прывідны, цьмяны і амаль няўлоўны для «нармальна-га» чалавечага ўспрымання:

На глухіх вулках — ноч глухая,

Не менш глухі людскі натоўп.

Дык хто ж пачуе, як спявае,

Як стогне тэлеграфны стоўп?

У горадзе «няма прастора дзеля природы буйных сіл», ён варожы да «суму палёў, лясоў, капцоў, магіл». I каб нагадаць гора-ду пра гэтыя невядомыя яму далі, Багдано-віч упускае ў яго аднаго з «персанажаў» сваёй міфалагічнай нізкі «У зачарованым царстве», алс ўжо ў акружэнні тыпова бло-каўскіх «снежных» сімвалаў:

У бубны дахаў вецер б'е,

Грыміць па ім, звініць, пяе,

I спеў ліецца ўсё мацней,—

Гулянку справіў пан Падвей..,

Ускіпела снежнае віно,

I белай пенай мкне яно.

Язычніцкі, «паганскі» пан Падвей, які незнарок заляцеў у цесныя завулкі Віль-ні,— госць з прасторы. А ёсць яшчэ госці з далёкіх часоў:

Успамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні!

Па загаду бурмістра ўсе, як належа,

Зачынілі ўжо вокны; загасілі агні...

Варта вулкай прайшла... I не спім мы адны —

Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33] 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82