Чалавек напрадвесні

На першы, і часцей за ўсё найболын непадманлівы, чытацкі погляд, самая адчу-валыіая шкода, нанесеная Багдановічу сім-валізмам, якраз у гэтым і заключалася: па-эт часам страчваў найкаштоўнейшую і замене не падлеглую якасць лірыка — непасрэднасць, жар простата выказвання, ці-кавасць да «адзінкавага» факту. Разумны Адам Ягоравіч, які, аднак, не заўсёды і не ўсё разумеў у сыне, гэту рысу яго творчас-ці якраз і заўважыў: «некаторыя вершы яго, магчыма, здаюцца вынікам не столькі натхнення, колькі мастацтва»20. Мастацт-ва, якое нярэдка трапляла, скажам яшчэ раз, у палон характэрнай для сімвалістаў рацыяналістычнай (пры ўсёй іх слабасці да інтуітыўнага), некалькі зададзенай і прадузятай «праграмнасці».

Багдановічу параўнаўча легка далася ідэя жыццёвай абумоўленасці мастацтва, яго натуральней сувязі з народным лёсам: юнацкі абразок-легенда «Музыка» абапі-раўся на трывалую літаратурна-фальклор-ную традыцыю перадавой беларускай па-эзіі, якая ніколі не ўяўляла свайго існаван-ня па-за інтарэсамі і патрэбамі народа. Але пазней, шмат разважаючы пра двух-баковы характар сувязі  «жыцнё — мастацтва», імкнучыся зразумець прыроду зваротнага ўздзеяння мастацтва на жыццё, Багдановіч, здаралася, даходзіў да трагіч-ных перабольшанняў, ад якіх ужо зусім недалёка да сімвалісцкіх «бездн роковых» і «властительно влекущих тайн».

Перагартайце Багдановіча — у некато-рых яго вершах вы сустрэнеце сімвалічны вобраз матылька, які ляціць «з імглы» на агонь і гіне ў ім: «Табе ахвяра ён, краса!» Гэта даволі шырока распаўсюджаны сім-вал у французскіх парнасцаў і рускіх сім-валістаў (Сюлі Прудом: «Не мотыльков в стихах увидишь ты, лишь пылью их окрашенные руки»; Брусаў: «Я — мотылек ночной. Послушно кружусь над яркостью свечи... Еще один полет нестройный, и пламя обовьет меня...»). Для Багдановіча тут ха-валася падвойная небяспека, якую і трэба было пераадолець здаровым сілам яго та-ленту: філасофія «знішчальнай» сілы мастацтва і зададзенасць, абыходкавасць сім-волікі, супрацьпаказаныя мастацкаму па-знанню як працэсу несупынных і непрадба-чаных адкрыццяў у рэальным чалавечым свеце.

Тым часам сімвал «шчасліва-салодкай» пагібелі пашырае свае замахі, і Багдановіч уключае ў нізку «Места» (1911—1912) верш, у якім і «музыкі стагнанне», што «лі-ецца па вулках з бульвара», і машкара ва-кол газавых ліхтароў рыхтуюць чытача да ахвярнага фіналу: «Мы к светлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі».

А побач, на заканчэнне нізкі,— верш «Дзве смерці» ў некаторай ступені падобны на вядомы верш Блока «3 газет» («Встала в сияньи, Крестила детей...») як сваей тэ-май—самагубства чалавека (у абодвух выпадках жанчыны), даведзенага да адчаю капіталістычным горадам, так і характа-рам спасылкі на факт, на падзею: у Блока ў загалоўку, у Багдановіча ў эпіграфе з га-зетнай хронікі, дзе названы прозвішча і ад-рас самазабойцы.

Але, на жаль, матываваны настолькі канкрэтна, нават «прыватна», верш Багда-новіча пазбаўлены болын істотнай — сацы-яльнай і псіхалагічнай — канкрэтнасці. Бу-дзённая з'ява, факт, «дакументаваны» га-зетнай прозай, суаднесены, паводле сімвалісцкіх канонаў, з нейкім метафізіч-ным, розуму непадуладным таінствам самагубства, і віленская гараджанка з Мя-шчанскай вуліцы, № 17, якая атруцілася сінільнай кіслатой, становіцца побач са старажытнарымскім патрыцыем-самазабой-цам. Іх лёсы ўраўнаваны, іх падрахунак зведзены разам двойчы паўторанай у вер-шы падрабязнасцю: «I мігдаловы горкі пах» — спакушальны, таямніча прыцягаль-ны пах замагільнага, фатальнага...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82