Чалавек напрадвесні

Але ўплыў мадэрнізму — і пра гэта нельга маўчаць — без цяжкасці выяўляец-ца ў тых вершах Багдановіча, дзе абагуль-нена-філасофскае, ці што, успрыманне свету бярэ верх над успрыманнем канкрэтна-пачуццёвым, і ў вершах, дзе пераважаюць збліжэнні, суцэльны ланцужок збліжэнняў: Каханне і Смерць, Мастацтва і Смерць, Го-рад і таксама Смерць.

У самім факце такой устойлівай ціка-васці Багдановіча да трагічнай з'явы смер-ці няма, вядома, нічога дзіўнага альбо за-ганнага — задумвацца пра гэта ўласціва кожнаму чалавеку, тым больш калі ён ве-дае пра сваю раннюю асуджанасць.

Некаторыя біяграфічныя вершы Багда-новіча пра канец, пра жыццёвы падраху-нак спыняюць увагу глыбокай стрыманас-цю і высакародствам тону, нават нейкім адценнем горкай адчужанасці аўтара ў ад-носінах да самога сябе:

Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала, Гора жадаў бы, ды толькі каб поўную чарку; Але і гора такога пазнаў я замала. Прыйдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку.

Міфалагічны сюжэт пра трох папра-дух — багінь лесу —прачытаны па-сялянску, па-беларуску: бядак і няўдаліца Марк — персанаж народнага анекдота, кудзеля, гу-дзенне вераценца, поўная чарка, чыста му-жыцкае пажаданне дабра і прыбытку. А за ўсім гэтым — Прага жыццёвай цэласнасці і паўнаты жыцця: хай бы і чорная нітка, толькі б не шэрая, хай нават гора, але каб поўная чарка яго.

Альбо вось яшчэ верш — на тэты раз аб'ектыўнага, апавядальнага зместу,— на-пісаны па жывых уражаннях ад белару-скай вёскі:

Так цёпла цэлы дзень было,

Што дзед — і той сцягнуўся з печы,

Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,

I грэў пад старай світкай плечы.

Сінеўся бор, цякла вада,

Скрозь пахла мёдам і травою...

А дзеду нат і не шкада,

Што хутка будзе ён зямлёю.

Такім — натуральным і простым, чуйна спагадлівым да невычэрпнай красы зямно-га свету, вольным ад усякага роду хвара-вітых афектацый — Багдановіч выступае перад намі кожны раз, калі ён знаходзіцца цалкам на глебе жывога, «апранутага ў плоць і кроў» рэальнага вопыту. Але варта яму гэтую глебу пакінуць, варта паддацца гіпнозу характэрных для сімвалістаў абагульнсна-філасофскіх комплексаў і задан-няў, як мастакоўская непасрэднасць, якая надзейна ахоўвала яго, аказваецца безаба-роннай перад націскам модных у той час ідэй і павеваў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82