Чалавек напрадвесні

I тым не менш ёсць дастаткова важкія падставы сцвярджаць, што творчая практика мадэрнізму — айчыннага і замежна-га, перш за ўсё французскага — некаторымі момантамі   ўздзейнічала на Багдановіча.

I не заўважаць гэтага, рабіць выгляд.быц-цам гэтага не было, не варта тых урокаў мужнай шчырасці і сумленнасці, якія даў нам сам паэт.

Рускі сімвалізм, якім яго заспеў Багда-новіч, яшчэ не страціў сваёй здольнасці «чараваць», збіваць, калі хочаце, з тропу многіх. I не проста было ўстаяць супраць яго ўплыву юнаку, абставінамі сваёй бія-графіі фізічна адарванаму ад народных ка-рэнняў і пазбаўленаму той яснасці сацы-яльнага зроку, якую яму магла даць ха-ця б тэарэтычная, ідэйная блізкасць да вы-зваленчай барацьбы перадавых грамад-скіх сіл.

Рускі сімвалізм, прадстаўлены шэрагам першакласных імёнаў, валодаў умением «спакушаць» дзякуючы таму, што многія яго антыграмадскія, антырэалістычныя па сутнасці прынцыпы практычна «разгортва-ліся» на крытыцы літаратурных з'яў, якія такой крытыкі якраз і заслугоўвалі. Ска-жам, адмаўляючы грамадзянскую ролю паэзіі, сімвалісты часцей за ўсё спасылалі-ся, як на згубны для мастацтва прыклад тэндэнцыйнай дыдактыкі, на сапраўды без-дапаможную, бяскроўную творчасць на-родніцкіх эпігонаў. Вядома, што Багдано-віч таксама невысока цаніў гэтую творчасць «абыходкавага ўзору», хоць у пачатку свайго шляху і аддаваў ёй пэўную даніну.

Індывідуалізм Брусава альбо Бальмонта мог «падмануиь» імкненне маладога паэта да актыўна выяўленага асабістага пачатку ў мастацтве. (Жадаючы падтрымаць маладую беларускую паэтэсу К. Буйло, Багдановіч адзначыў, што яна «абяцае раз-віцца ў сапраўдны асабовы талент».) А над-звычай яркая культурная аснашчанасць сімвалістаў, іх прыцягальная, на першы погляд, тэндэнцыя пазбавіцца ад эмпірыч-на-банальнага, адналінейнага, іх да дзёрз-касці смелыя спробы ў галіне паэтычнай мовы і стылю, жанраў і страфічных форм — усё гэта на нейкі час і ў межах, акрэсленых густам самога Багдановіча, яго чытацкімі прыхільнасцямі, магло мець у вачах мала-дога паэта своеасаблівую і нібы не пад-уладную агульным светаўспрымальным асновам сімвалізму красу і каштоўнасць.

Каб лепей зразумець, чаму Багдановіч нейкімі гранямі сваей паэзіі аказаўся да-ступным для ўздзеяння сімвалізму, трэба таксама прыняць пад увагу, як востра пе-ражываў ён — яшчэ да ўсялякіх літаратур-ных уплываў — тую чалавечую раз'ядна-насць, якая панавала ў сучасным яму буржуазным свеце і якую так выразна вы-яўлялі паэты-сімвалісты, у прыватнасці Брусаў, ва ўласцівай яму металічна-да-кладнай, вострай манеры:

 

Напрасно дух о свод железный

Стучится крыльями, скользя,

Он вечно здесь, над той же бездной:

Упасть в соседнюю — нельзя!

Не, пра сімвалісцкі ўплыў на Багдано-віча трэба гаварыць без разгубленасці і прытворна-сарамлівых хітрыкаў, не нама-гаючыся  навесці пажаданы нам парадак у вельмі складанай мастацкай з'яве пера-ходнага часу. Гэты ўплыў адбіваўся на розных узроўнях творчасці паэта па-рознаму, нераўнамерна. Яго наогул няма там, дзе Багдановіч гаворыць пра народ, пра міну-лае яго нацыянальна-самабытнай культуры. I там, дзе ён з непараўнанай тонкас-цю і майстэрствам стылізуе народную песню, насычаючы яе трапятліва-жывым лірычным зместам жыцця свайго і агуль-нага.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 [30] 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82