Чалавек напрадвесні

Разумеючы ўсю меру прыгнечанасці бе-ларускага селяніна, М. Багдановіч у сваіх поглядах на беларускі народ і ў спосабах яго паэтычнага адлюстравання зыходзіў з безумоўнай веры ў невычэрпнасць народных сіл, з пераканання, што «не прападзе марна і бясследна (як ён скажа ў адным са сваіх артыкулаў) велізарны псіхічны вопыт пака-ленняў»... Але вернемся ў Гродна, да сям'і Багдановічаў.

Восенню 1896 года яе спасцігла вялікае гора: ад скарацечных сухотаў ва ўзросце дваццаці сямі год памерла маці Максіма, якая мяккасцю свайго характеру, паэтычнай жывасцю ўспрымання аказвала самы да-братворны ўплыў на дзяцей. А. Я. Багдано-віч атрымлівае службовае прызначэнне ў Ніжні Ноўгарад.

Першы, з кім Адам Ягоравіч завяжа блізкія адносіны ў Ніжнім, быў Максім Гор-кі. Гісторыя гэтых адносін — у таленавіта напісаных А. Я. Багдановічам «Старонках з жыцця М. Горкага». Напомнім, што баць-ку паэта давялося быць сведкам імклівага ўзыходжання таленту Горкага. «Мы пры-сутнічаем пры нараджэнні знакаміта-сці»,— успамінаў ён пазней уражанні тае пары. А. Я- Багдановіча звязвалі з Горкім і сваяцкія сувязі: яго другой жонкай стала Аляксандра   Паўлаўна Волжына — сястра К. П. Пешкавай, жонкі Горкага. Ужо ў са-вецкі час, у пачатку 30-х гадоў, Горкі ўся-ляк дамагаўся выдання працы Багдановіча «Мова зямлі» (яна так і не была апубліка-вана). «Чалавек для мяне перш за ўсё арга-нізатар свету. Вось гэта якасць заўсёды за-хапляла і захапляе мяне ў Вас, васпа-не!» з _ njcay Горкі ў 1930 годзе свайму былому ніжагародскаму сябру...

Адзін з літаратурных псеўданімаў Баг-дановіча-сына — Максім Кніжнік. Захап-ленне кнігай пачалося ў яго вельмі рана, задоўга да гімназіі, куды ён паступіў у 1902 годзе.

«Першай кніжкай Максіма,—успамінаў бацька,— былі «Дзіцячыя казкі» Афанасьева, затым беларускія казкі маіх запісаў і ін-шыя па маім выбары з Шэйна і Раманава, рускія быліны, «Слова аб палку Ігаравым» у арыгінале і ў перакладзе Майкава, былі-ны і песні сербскія і балгарскія, «Эда», «Песня пра Нібелунгаў», «Песня пра Ралан-да», рамансы пра Сіда, «Рустэм і Зараб», «Наль і Дамаянці», «Іліяда» ва ўрыўках і «Адысея», паход арганаўтаў, урыўкі з «Энеі-ды», «Феакрыт, урыўкі з трагікаў...»


Ва ўспамінах А. Я- Багдановіча спіс тво-раў, што склалі першапачатковы круг сы-навага чытання, на гэтым не канчаецца. Звяртае на сябе ўвагу адна істотная асаблі-васць: першы «пласт» эмацыянальных чы-тацкіх уражанняў Максіма — гераічны эпас голас непадзельнай народнай цэласнасці, усё ранішняе, світальнае, як гук трубы, што кліча да еднасці... Ці не адгукнулася па-свойму дзіцячае чытанне Багдановіча ў тым, што ён будзе пісаць пазней, у яго настойлі-вым пошуку эпічнага элемента беларускай гісторыі і фальклору?

Калі выбухнула першая руская рэвалю-цыя, чатырнаццацігадовы ніжагародскі гім-назіст прымкнуў да... анархістаў, і на стале ў яго, побач з Міцкевічам і Арыёста, з'яві-ліся Прудон і Бакунін. Гэта захапленне было павярхоўным і нядоўгім, але яно не магло не пакінуць пасля сябе пачуцця дачы-нення да нейкай агульнай справы, што за-хапіла ўсіх і таіла ў сабе рызыку і небяспе-ку. Бацька ўспамінаў: восенню 1905, пад час школьных беспарадкаў, у гімназіі адбыўся выбух — узарвалася бляшанка з порахам. «Гэта справа закранула і Максіма... Пад час допыту... трымаў сябе Максім, як і належала анархісту, смела і даволі бесцыры-монна, спрачаўся, тэарэтызаваў і рэзанёр-стваваў. Свой удзел у падрыхтоўцы выбуху адмаўляў і ўсяляк імкнуўся выгарадзіць та-варыша».


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82