Чалавек напрадвесні

Лірычная нізка, у якой былі душэўнае вызваленне, надзея, бадзёрасць, завяршы-лася шчымлівай, трагічнай нотай:

Аня, Анечка!

Мая ёлачка зялёная!

Ці віхуры цябе падламалі,

Ці грымоты ўразілі?

Ты ляжыш і не кранешся,—

Вочкі ясныя закрыліся,

Вусны бледныя стуліліся.

Але што ж мы, мае людзейкі,

Засмуціліся?

Ужо табе не баліць,

Ужо табе давялося спачыць.

Гэты верш нагадвае галашэнне, «заплачку», і каб гэтак напісаць пра сваё, аса-бістае, трэба было глыбока зачэрпнуць з усеагульнага, з «чужога»... Лірыка стала-га Багдановіча ўся на грані, на перакрыжа-ванні свайго і агульнага, так што часта і не вызначыш мяжы паміж імі.

Адна з нізак 1912 года, якая мае назву «Каханне і смерць»,— пра ахвярнае Маця-рынства, пра Маці, якая цаной уласнага жыцця даруе жыццё новай істоце, свайму дзіцяці.

У некаторых працах аб Багдановічу можна прачытаць, што ў гэтай нізцы паэт з пазіцый горкаўскага жыццесцвярджэння супрацьстаўляе сваю трактоўку тэмы ка-хання і мацярынства той трактоўцы, што давалі гэтай тэме рускія сімвалісты, у прыватнасці В. Брусаў, які напісаў аднойчы (1911) такія безнадзейна-песімістычныя радкі: «Любовь приводит к одному,— вы, любящие, верьте! — сквозь скорбь и радость, свет и тьму к блаженно-страшной смерти!»

У Багдановічавай нізцы пра маці і ма-цярынства ёсць вершы, дзе сапраўды гу-чыць голас гераічнага гуманізму, горкаўскі голас. Напрыклад:

Тым вянкі суворай славы,

Што за край свой у баю

Жрэбі вынулі крывавы,

Напаткалі смерць сваю.

Ды слаўней вагітнай доля...

I далей — заключнае чатырохрадкоўе ўслаўляе подзвіг маці:

Слава тым, хто сілу мае

Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць,

Хто ў мучэннях памірае,

Каб жыццё дзіцёнку даць!

Але справядлівасць патрабуе зазна-чыць, што ў нізцы «Каханне і смерць» у пэўнай ступені даюць аб сабе ведаць і ін-шыя тэндэнцыі, тэндэнцыі сімвалісцкія.

Пытанне аб адносінах Багдановіча да сімвалізму, да мадэрнізму ўвогуле няпро-стае, і адназначна адказаць на яго немаг-чыма.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82