Чалавек напрадвесні

і такімі ж яснымі, вясновымі і поўнымі веры радкамі пра яе, пра Аню: «...Вамі, только Вамі паўна мая душа. I ліюцца з яе вершы аб Вас, як ліецца вясной праз кару чысты сок з перапоўненага ім шэрага клёна».

Альбо вось гэтыя, напісаныя трохі ра-ней, але такія ж чыстыя, бадзёрыя і мала-дыя радкі:

Халодная, ясная ноч...

Звонка хрумчыць сняжком,

Ідучы мне насустрач, дзяўчына,

«Як вас завуць?» —

Пытаюся я.

<Сягоння ж усе гадаюць.>

I яна няголасна кажа: «Аня».

Чамусьці хочацца думаць, што да той ачышчальнай веры ў сонца «залацістага, яснага дня» падключыцца нават вось гэтае,' самае простае і зразумелае з прызнанняў' паэта, хоць яно быццам бы і выпадае з эстэ-тычнай нормы — бо надта ж яно адкрытае і няхітрае:

Больш за ўсё на свеце жадаю я,

Каб у мяне быў свой дзіцёнак —

Маленькая дачушка — немаўляшка,

Аня Максімаўна,

Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

3 чорнымі валосікамі і броўкамі,

3 цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.

Зусім такая, як Вы,

Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

(Змітрок Бядуля, які бліжэй за ўсіх ін-шых сышоўся з Багдановічам у апошні, мінскі, перыяд яго жыцця, успамінаў, што той, чытаючы сваю паэму «Страцім-ле-бедзь», часта змяняў канцоўку — замест «Ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма ад-ных — Страцімавых», чытаў: «ды няма ад-ных — Максімавых».)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82