Чалавек напрадвесні

I толькі ў заключэнне нізкі, абавязанай сваім з'яўленнем знаёмству з адзінокай і, мабыць, глыбока нешчаслівай жанчынай,— адно чатырохрадкоўе, як павеў простага пачуцця, як уздых шкадавання аб мала-досці і каханні:

Усё праходзе — і радасць, і мукі.

Але будзеш мне помніцца ты,—

Броўкі цёмныя, вузкія рукі

I галоўкі радок залаты.

Тут — адна з самых прывабных рыс Багдановіча: яго здаровая, насуперак уся-му, пушкінская, можна сказаць, прыхіль-насць да жыцця ва ўсіх пералівах яго ад-вечнай красы і хараства:

I роўна мілымі зрабіцца

Здалеюць яркі блеск і цень,

Той дзень, што мае нарадзіцда,

I знікшы дзень.

Тым часам адно інтымнае прысвячэнне: «М. М. К.ІЦ — най» змяняецца другім: «Ане Анне Я-не ці Анне Р-не К-вой)...»

Змена лірычных адрасатаў — гэта зме-на танальнасцей, альбо таго, што Багда-новіч неяк назваў. «душэўным тэмбрам» верша... Першая група вершаў («Цемень», «Ужо пара мне дадому збірацца...» і ін-шыя) 18 ледзь не поўнасцю засяроджана на рэфлексіі і хваробе. Другая, «Аніна», група, наадварот, дыхае натуральнасцю і паў-натой чалавечай «нормы».

Нават метрычная «неўпарадкаванасць» гэтых вершаў, іх нязвычны для беларускай паэзіі блокаўскі верлібр часам здаюцца не столькі формай, колькі чалавечым дзеян-нем. Гэта — «пераналадка», вызваленне ду-шэўнай энергіі ў разліку на новае і ма-ральна больш мэтазгоднае яе скарыстанне ў будучым. Гэты верлібр — нібы сведчанне перамен, адчуванне далечы, якая яшчэ бу-дзе асвоена...

Каханне змяніла Багдановіча. Але ці толькі яно?.. ёсць несумненная (але не груба просталінейная) узаемазалежнасць паміж напісанымі прыблізна ў 1915 годзе светлымі радкамі пра родную старонку:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 [26] 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82