Чалавек напрадвесні

У трыялеце, як бачым, сышлося некаль-кі лірычных тэм Багдановіча: каханне, па-этычнае прызванне, хвароба. Тут ёсць і не-прэтэнцыёзны, проста выказаны гуманны погляд на каханне, як на пачуццё, здоль-нае лячыць амаль ужо зламаную нягодамі і хваробай чалавечую душу.

Чаму ж аўтар выключыў трыялет са свайго адзінага зборніка? 3-за яго песі-мізму, «упадніцтва»? Але ж і «Вянок» зу-сім не «аптымістычны» ў тым побытавым сэнсе, які мы часта надаём паняццю апты-мізм, у ім таксама нямала душэўнай не-ўладкаванасці, болю, тугі.

Мабыць, у той момант, калі складаўся «Вянок», Багдановічам ужо валодала ўсве-дамленне новага, іншага — больш дзейсна-га і шырокага — выхаду з пакутлівых жыц-цёвых і лірычных драм хваробы і адзіноцт-ва, І гэта ўсведамленне збірала кнігу, бязлітасна адкідваючы асобнае, суб'ектьі-вісцкае ў імя вялікіх чалавечых каштоў-насцей, прадстаўленых у індывідуальным, у асабістым.

У зборніку няма трыялета «Я, бальны, бесскрыдлаты паэт...», але ёсць верш, ана-лагічны яму па зыходнай сюжэтнай сітуа-цыі, з новым, аднак, яе вырашэннем:

Даўно ўжо целам я хварэю,

I хвор душой,—

I толькі на цябе надзея,

Край родны мой!

У родным краю ёсць крыніца

Жывой вады.

Там толькі я змагу пазбыцца

Сваей нуды.

Праўда, гэта будзе напісана пазней, у 1912-м, а пакуль што ёсць вершы з простым ці падтэкставым прысвячэннем «М. А. КІЦ —най», вершы з адзнакай ду-шэўнага надрыву і экзальтаванасці, амаль рэлігійнай, як, напрыклад, верш «Цемень»^, з яго апошнімі радкамі пра Хрыста, чый «ясны вобр'аз» «не глядзіць на мяне...». Аб'-ектыўны свет скупа працэджваўся ў гэтьія вершы дэталямі, афарбаванымі пачуццём горкай непрыкаянасці і беспрытульнасці. Але паэт усяляк імкнуўся змахнуць з сябе насланнё, пераадолець морак. I не адзін — з сяброўкай, да якой ён неяк, у хвіліну пра-святлення, звярнуўся са словамі асаблівай чуласці і дабрыні:

Як маркотны твае маладыя гады!

Ты не знаеш сама, колькі мела нуды...

Бач, які ў пісанкі пануры калёр,—

I пануры калёр, і няяркі ўзор.

Ці то мнішка старая зрабіла яе?

Пашкадуй ты гады маладыя свае.

Маладое жыццё праляціць, прабяжыць,—

Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82