Чалавек напрадвесні

Усё напісанае Багдановічам пра каханне супярэчлівае, «цераспалоснае», у безлі-чы кінутых на паўслове ўрыўкаў і ў частым вяртанні^ да іх, у амаль няўлоўнай змене адценняў пачуцця і настрою...

Чытаючы Багдановіча, імкнучыся яго зразумець, неабходна прывыкнуць да дум-кі, што ўласна лірычным перажываннем у 'яго нярэдка становіцца не проста названая ў вершы эмоцыя, а чыста тэарэтычны, кніжны імпульс, які ёй спадарожнічае, а часам яе нават і перакрывае. Гэты імпульс вынікае з жадання «адукаваць» роднае слова, пра якое злыя языкі нястомна сцвяр-джалі, быццам яно па прыродзе сваёй не можа выйсці са штодзённага сялянскага побыту.

Два вершы «3 нізкі «Эрас» (1908 альбо 1909) — адкрытае, як у ранняга Брусава, апяванне пачуццёва-эратычнай сферы кахання. Эрас, Амур, Купідон — сёння гэта можа здацца наіўным, але Багдановічу вель-мі хацелася прывіць беларускаму слыху, сярод іншых культурна-гістарычных^ ком-плексаў, і гэты комплекс антычна-міфала-гічных уяўленняў аб каханні, прыродзе, ці хаця б, на першы выпадак, іх «звуковое лицо» (выраз Б. Пастарнака).

Дый у «Эрасе» ёсць мясціны, якія згла-джваюць душную фізіялагічнасць «утра-пёнасці» і «прыглушаных уздыхаў», мясці-ны, якія хутчэй нагадваюць народную песню, чым натуралістычныя «практыкаванні» Брусава і Салагуба: «У космах схаваліся кветы чырвоныя, кветы чырвоныя, неапы-лёныя...»

Як бы там ні было, Багдановіч-лірык звсдаў і нядоўгае захапленне эратычнымі матывамі, накшталт тых, што адбіліся ў нізцы «Эрас». У свой першы зборнік ён гэ-тыя вершы не ўзяў.  Таксама як i іншыя вершы, навеяныя сустрэчай і знаёмствам з адным са сваіх паэтычных адрасатаў — з М. А. Кіціцынай.

Вось як расказваў пра гэта знаёмства Адам Ягоравіч, бацька паэта: «Напрадвес-ні 1909 года... у яго пачаў развівацца ў лёг-кіх туберкулёзны працэс... Па рэкаменда-цыі ўрачоў я павёз яго ў Ялту і пасяліў на малочнай ферме «Шалаш»... Жыццё ў «Ша-лашы» было даволі вясёлае. Было некалькі маладых людзей... у тым ліку містычна на-строеная маладая дзяўчына Кіціцына, з якой Максім тут упершыню пазнаёміўся і потым, з Яраслаўля, некаторы час падтрымліваў з ёй перапіску... ёй, відаць, адрасаваны трыялет, напісаны на адваро-це вучнёўскай карткі». Вось ён:

Я, бальны, бесскрыдлаты паэт,

Помню, раз пазабыў свае гора,—

Гэта чуда зрабіў ваш прывет.

Я — бальны, бесскрыдлаты паэт!

Мо жыцця майго верш ужо спет,—

Дык няхай вам хоць песня гавора.

Як бальны, бесскрыдлаты паэт

Ца гадзіну забыў свае гора.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82