Чалавек напрадвесні

А вось — «Першая любоў» — васьмірад-ковы верш, які не друкаваўся пры жыцці паэта:

Ужо позна. Мрок вясенняй ночы

На вузкіх вуліцах ляжыць.

А мне — вясёла. Блішчаць вочы,

I кроў ад шчасця аж кіпіць.

Іду я радасны, харошы,

Знікае з сэрца пустата...

А пад рызінавай калошай

Ціхутка хлюпае слата.

«Раманс», як і іншыя ўласна лірычныя вершы «Вянка», пабудаваны на сродках выразнасці, пазбаўленых вострахарактар-нага, адзінкава-непаўторнага элемента. Та-ямніца іх чароўнасці ў іншым: у той цна-тлівай, ціха-журботнай атмасферы, якая здольна і нібы нават хоча, менавіта ў вышку сваей стылёвай незамацаванасці за гэ-тым, прыватным выпадкам, прыкласціся да кожнага пачуцця кахання, дакладней, да кожнага прадчування і жадання яго.

Багдановіч разумеў: выяўленчая здоль-насць лірыкі ў тым, што яна абуджае ў нас не столькі ўспамін пра рэальнае пачуццё, некалі перажытае намі, колькі самую маг-чымасць такога перажывання, «ідэю» пачуцця.

Таму, думаецца, і ўключыў ён у свой адзіны зборнік толькі тыя лірычныя вершы, у якіх яго ўстаноўка на гарманічна-«ідэаль-нае» ўвасобілася ў адпаведны вобразны лад: інтанацыя нейкай светла-журботнай значнасці таго, што адбываецца «на небе, зямлі і на сэрцы», звароты чыста фальклор-нага, песеннага ўжытку (зара-зараніца, ва-руша-калыша), музычны распеў, мелодыя, але не бурна-заклінальная, не «чараўніц-кая», як у Купалы, а спакойна-задумлівая і поўная зыбкіх намёкаў на душу, на тое што ў ёй («цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог»).

I раптам гэта кідкая, задзірлівая ў сваёй штодзённасці «антыэстэтычная» па-драбязнасць гарадской вясны: слата, якая хлюпае пад гумавай калошай! Ды яшчэ ў арэоле чароўнага, па-тургенеўску пяшчот-нага першага кахання!

Падкрэсленая ардынарнасць і «пббыта-васць» такіх дэталей, вядома ж, палеміч-ныя, завостраныя, але за імі тэндэнцыя: жа-данне папярэдзіць, нейтралізаваць затое-ную ў «ідэальных» лірычных стылях небяспеку застыць у абстрактным, з «агуль-нага» зрабіцца «нічыім». I Багдановіч усё часцей звяртаецца да біяграфічнага матэ-рыялу, спрабуючы замацаваць у вершы ня-выдуманымі жыццёвымі рэаліямі свой уласны жыццёвы вопыт: каханне, развагі пра мастацтва, пачуцці, звязаныя з хваро-бай і горкім разумением сцісласці жыццё-вага часу, які яшчэ застаўся яму...

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82