Чалавек напрадвесні

Не менш часта цытуюцца і такія пей-зажна-алегарычныя радкі паэта: «Брацця! Ці зможам грамадскае гора? Брацця! Ці хваце нам сілы?» Альбо: «Крыкі пужлівых людзей не стрымаюць хай бітвы размах...» і г. д.

Адлюстраваны ў іх настрой думак паэта, вядома, шмат скажа нам пра яго грамад-скую пазіцыю: далека не ўсім, хто пачынаў разам з Багдановічам, хапіла сілы, каб ад-межавацца ад «пужлівых людзей», не змя-шаць свой голас з іх атрутнымі галасамі. Але вершы гэтыя — пры ўсёй важнасці іх грамадскай думкі — адкрыта дыдактычныя, агульныя...

Увогуле ж,— гэта значыць, у сваіх га-лоўных, вызначальных якасцях — паэзія Багдановіча, хоць і была наскрозь прасяк-нута актуальнай думкай і клопатам пра шчасце народа, але ажыццяўляла сябе ў іншых — больш канкрэтных і зямных — стылёвых і вобразных формах, адэкватных таму, што ён сам у выдатным артыкуле «Памяці Т. Р. ШаўчэнкЬ (1914) вызначыў як умение вялікага Кабзара, захоўваючы «цвёрдасць ідэйных пераконанняў», «па-дысці да жыцця ўкраінскага сяла як проста да чалавечага жыцця... знайсці там і прыга-жосць і каханне... даць месца і радасці, і журбе, і жалю, і спагадзе» (156).

«Проста чалавечым жыццём», калі хоча-це, мадэллю яго і была лірычная споведзь Багдановіча, у якой можна знайсці ўсю сва-вольную рознакаляровасць жывога выпадку альбо імгнення і ў той жа час імкненне ча-лавека пераадолець сваю адзінкавасць, узняцца над ёй шляхам далучэння да жыцця ўсеагульнага.

Пазней Багдановіч пераадолее адцягне-насць сваіх «сацыяльных» вершаў, паглыбіць тэму народнага лесу, узбагаціць яе псіхалагічным, маральным зместам. Шлях, распачаты такімі вершамі, як «Я хлеба ў багатых прасіў і маліў...» і «Краю мой род-ны!», знойдзе свой працяг, але ўжо пры значна большым удзеле таго, што мы завём унутраным светам самога паэта.

Такім чынам, можна сказаць, што адзна-чаныя Бялінскім сіла і слабасць адасаблен-ня аднолькава павучальныя ў Багдановіча, бо ў канчатковым выніку яны вызначаны логікай развіцця беларускай мастацкай свя-домасці, умовамі, у якіх гэта развіццё адбы-валася: эстэтычна засвоены рух мае, актыў-насць нізоў настойліва патрабавалі ў якасці істотнага «дапаўнення» інтэнсіфікацыі аса-бістага чалавечага і мастакоўскага пачатку.

 

Глядзi: паўсюль мяжы

 

Так, лірыка Багдановіча рознааблічная, пераменлівая, шматслаёвая. Але такімі і па-вінны быць сумленныя запісы таго, што перажываў чалавек у самых розных жыц-цёвых і псіхалагічных абставінах.

Неаднародны і стылёвы лад яе: адны вершы — і ў гэтым іх своеасаблівая пры-вабнасць — цягнуцца да сталых вобразных формул, да лірычных «агульных месц»; дру-гія, наадварот, максімальна набліжаны да рэальнай аўтарскай біяграфіі, насычаны дэталямі пэўнага побыту і асяроддзя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82