Чалавек напрадвесні

У Гродне А. Я. Багдановіч аддаецца рас-пачатай яшчэ ў семінарыі навуковай дзей-насці даследчыка беларускай этнаграфіі і фальклора. Значэнне гэтай дзейнасці па тым часе цяжка пераацаніць. «Мы ведаем пра Афрыку больш, чым пра Віленскую гу-берню»,— скардзіўся ў 1910 годзе адзін бе-ларускі белетрыст.

Параўнаўча невялікая па аб'ёму кніга А. Я. Багдановіча «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов», якая выйшла ў 1895 годзе ў Гродне, заняла ганаровае месца сярод прац такіх славутых гісторы-каў, этнографаў і збіральнікаў беларускага фальклору, як А. М. Пыпін, Е. Р. Раманаў, П. А. Бяссонаў, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфа-роўскі, П. М. Шпілеўскі.

Чытаючы «Пережитки...», паглыбляешся ў непаўторны свет першабытных вераванняў і паданняў. Тут пануе культ агню, шанаван-не крыніц і каменняў, фетышысцкае пакла-ненне зямлі-карміцельцы, вера ў чары, якія прыносяць чалавеку дабро і зло. У рэках і азёрах жыве вадзянік з доўгай барадой і зя-лёнымі валасамі, з ім хаўрусуе мельнік. На дне балот водзіцца нячысцік, ён любіць музыку і часта пракрадаецца ў царкву, дзе, схаваўшыся ў куточку, запісвае на валовую скуру імёны тых, хто смяецца ў час службы. А ёсць яшчэ чараўнікі, якія могуць ператва-рыць чалавека ў ваўкалака. Ды што там ча-лавека — цэлы вясельны поезд!

Аб'ектыўнасць навукоўца і вопыт са-цыялістычнага прапагандыста дапамаглі А. Я. Багдановічу многае вытлумачыць у прымітыўна-фетышысцкім мысленні бела-рускага селяніна сацыяльнымі ўмовамі яго існавання. ён пісаў: «Беларусь вельмі часта была арэнай спусташальных войнаў... і што найважней — яна да такой ступені была заняволена памешчыкамі, абавязкі ў адно-сінах да іх былі такія цяжкія, што на выка-нанне іх расходаваліся ўсе сілы народа, так што ў яго не заставалася ні часу на развагі і абдумванне, ні сродкаў на навучанне, а без гэтага немагчыма разумовае раз-віццё».

У агульных і галоўных рысах сказанае А. Я. Багдановічам не выклікае сумненняў. Насцярожвае адно: у характары беларуска-га селяніна даследчык звяртае ўвагу толькі на забітасць і цемнату. I зразумець тэту аднабаковасць вучонага тым цяжэй, што ён сам у сваіх «Пережитках...» побач з узорамі змрочнай язычніцкай дэманалогіі, якая ад-люстроўвала бяссілле, забітасць чалавека^, прыводзіць нямала матываў і вобразаў той высокай абрадавай ідэалізацыі, у якой на роўных правах сышліся жыццёва неабход-ныя патрэбы селяніна-земляроба і яго ім-кненне да пачаткаў прыгожага, яго туга па гармоніі.

Вясновыя, альбо так званыя «валачоб-ныя», песні-віншаванні. «Гуканне» вясны дзяўчатамі ў вянках з вецця маладой бяро-зы, чаромхі і любісціка. Выган скаціны на Юр'еў дзень і абкурванне яе травой. Ноч пад Івана Купалу, калі расцвітае папараць, а жывёлы і дрэвы — людзі верылі ў гэта — размаўляюць паміж сабой. Зажынкі. Работа «талакой», калі жнеі, якія ўправіліся на сва-іх загонах, дапамагаюць суседзям. Песні, роздум, сум...

Незразумела, як можна было, маючы ў сваіх руках матэрыял паэзіі такога роду, дыхаючы яе прыгажосцю і чароўнасцю, сцвярджаць у тых жа «Пережитках...», што песень у беларусаў шмат, але змест іх бедны і аднастайны.

Забягаючы наперад, заўважым, што ў гэ-тым пункце, г. зн. у ацэнцы беларускай народней масы і яе духоўных магчымасцей, Максім Багдановіч трымаўся зусім іншых поглядаў, чым яго бацька.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82