Чалавек напрадвесні

Беларуская паэзія да Багдановіча не ведала такіх вершаў:

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,

У небе месяца праглянуў бледны рог,

У небе ціха зоркі расцвілі.

Альбо такіх радкоў, што сталі потым на-роднай песняй:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

3 гэтай пары я пачаў углядацца

У неба начное і зорку шукаў.

Ціхім каханнеи к табе разгарацца

3 гэтай пары я пачаў.

Абодва вершы (першы напісаны ў 1910 годзе, другі — паміж 1909 і 1912 гада-Mi) паэт уключыў у нізку «У зачарованым царстве». У тую самую, дзе лясун, і вадзя-нік, і русалкі... Так фантастычнае, чароўнае, якое звычайна звяртаецца да спакавечнай памяці ўсіх, амаль непрыкметна перайшло ў настрой улагодненай сузіральнасці і ціха-га смутку, у лірыку, дзе свет, прырода, зор-кі, зямля нібы даручаны аднаму чалавеку, аддадзены ў душэўную ўласнасць яго натуры, яго настрою гэтай хвіліны.

Пройдзе зусім няшмат часу і Багдановіч зразумее, што не можа быць паўнаты інды-відуальнага пачуцця без яго арганічнага кантакту з тым, што перажываюць, адчу-ваюць іншыя людзі, і ён будзе шукаць шля-хі да іншых чалавечых існаванняў, імкнучы-ся знутры, не супрацьстаўляючы народнае гора асабістым радасцям і няўдачам, уну-траным сардэчным пачуццём спасцігнуць змест народнага жыцця. Але гэта ўсё будзе пазней, а пакуль што...

Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...

Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,

Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,

Неба, і лес, і палі серабром аблівая.

Усё ўжо ўснула, і толькі бярозы шапталісь,

Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,

У полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі,

Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82