Чалавек напрадвесні

Якуб Колас давёў да магчымай у тых умовах дасканаласці «гутаркова»-апавя-дальную традыцыю беларускай паэзіі, ары-ентаваную больш на з'явы «знешняга» свету, чым «на ўсё, што ні ёсць ва ўнутраным чалавску» (Гогаль), на быт, на вобраз апа-вядальніка, і не выпадкова, што пазней Колас прыйшоў да вялікай сацыяльна-псіха-лагічнай прозы, да рамана.

Нагадаем, дарэчы, што пераважная болыпасць беларускіх паэтаў выступала пад «сказавымі» псеўданімамі — у абліччы апавядальнікаў ад трэцяй, не сваёй асобы: Ф. Багушэвіч — Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава;  I.  Неслухоўскі —

Янка Лучына; Ф. Тапчэўскі — Фэлька з Рукшэніц; Алаіза Пашкевіч — Цётка, Гаў-рыла з Полацку; С. Плаўнік — Змітрок Бя-дуля і г. д.

Прызначэнне такога псеўданіма — пад-крэсліць пазаасабістасць воныту, выказана-га ў вершах, яго прыналежнасць іншаму, «агульнаму» чалавеку, а разам з тым і пэўным умовам, быту, асяроддзю. Назваў-шы сябе Янкам Купалам, дваццацітрохгадо-вы чорнарабочы з вінакурні Іван Луцэвіч даў зразумець чытачу сваіх вершаў, што ў іх ён знойдзе не яго, Луцэвіча, асобнае, ін-дывідуальнае быццё, а ўсю стыхію свядо-масці калектыўнай, якая ў творчым сваім выяўленні ўзыходзіць да народнага ігры-шча, абрадаў, хору.

Удумлівы, тонкі крытык, Багдановіч пранікліва і раней за ўсіх, хто пісаў пра Купалу, разгледзеў такую рысу яго сінкрэ-тычна-«харавога» мыслення, як перавага распеву, мелодыі, рытму. «Буйны, шпаркі, ён падмывае, захоплівае чытача, гіпнатызуе яго, не дае апамятавацца, затрымацца і ня-се яго ўсё далей і далей,— пісаў Багдановіч пра рытм Купалы.— Захоплены ім, Купала... нярэдка прыносіць сэнс верша ў ахвяру яго зычнасці. Лепшы прыклад таму — даво-лі харошы верш «За годам год», пабудава-ны... на паўтарэнні адных і тых жа рыфмаў і аг.оў, чым ён вельмі прыпамінае барматан-не якогась цёмнага загавору» (98).

На першы погляд здаецца, што Багдано-віч вядзе тут размову пра чыста фармаль-ныя моманты. Але ён меў на ўвазе і нешта болын глыбокае: неабходнасць стварэння, выпрацоўкі мастацкай мовы, якая адпавя-дала б не толькі традыцыйным для беларус-кай паэзіі структурам пазаасабістага, рода-вага абагульнення, «простым вершам у народным стылі» (словы Купалы) альбо бытавой апавядальнасці, але і новым для гэтай паэзіі так званым «сярэднім» лірыч-ным жанрам, жыццю розуму і сэрца «пры-ватнага», адзінкавага чалавека.

Паэтычных форм другога тыпу, г. зн. форм чыста індывідуальных перажыванняў і пачуццяў, «прыватных» выпадкаў і сітуа-цый, у Багдановіча не проста больш, чым у таго ж Купалы,— яны ў пачатку. Як прынцып, як зыходны пункт. Багдановіч — першы, па сутнасці, беларускі паэт, які зра-зумеў значэнне ўласнай біяграфіі як предмета і тэмы. Які зрабіў абгрунтаваннем жанрава-стылёвых асаблівасцей сваёй паэзіі індывідуальную псіхалогію асобы, прычым асобы не з сялянскага, а з інтэлігентна-га-радскога асяроддзя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82