Чалавек напрадвесні

I вось што асабліва важна: па такіх тво-рах, як «3 песняў беларускага мужыка», што паклалі пачатак устойлівай сацыяльна-грамадскай традыцыі ў паэзіі Багдановіча, можна меркаваць, што ўжо ў самым пачат-ку творчага шляху паэта агульнае паняцце «нацыя» пачало набываць у яго вершах са-цыяльна класавую канкрэтнасць і акрэсле-насць... I тут мы падыходзім да яшчэ ад-ной асаблівасці беларускай літаратуры, пра якую таксама трэба сказаць, хаця б ко-ратка.

У Багушэвіча, аўтара зборніка «Дудка беларуская» (1891), паэта сялянскай дэма-кратыі, ёсць народ («низший слой государства», кажучы словамі Бялінскага), але ня-ма яшчэ нацыі як усеагульнасці, супольнас-ці гістарычна-самабытнай. Хіба толькі ў празаічным уступе да зборніка Багушэвіч гаворыць пра мову беларускую як пра най-першую адзнаку нацыі і неадменную ўмо-ву яе існавання.

Два вершы Купалы, дзве найважнейшыя яго дэкларацыі: «Мужык» і «А хто там ідзе?» з яго манументальным, быццам адлі-тым з металу вобразам народа-нацыі, якая нясе «на свет цэлы» «крыуду сваю», з явілі-ся амаль адначасна — у 1905—1907 гадах. Два рады прадстаўніцтваў — дэмакратыч-на-«мужыцкае» і нацыянальна-ўсеагуль-нае — у Купалы і Коласа ўжо ідуць поплеч. Можна нават сказаць, што першае трохі апярэдзіла другое, Някрасаў папярэднічае Рылееву.

Адносіны Багдановіча да Купалы і Коласа былі абумоўлены менавіта той надзвы-чайнай натуральнасцю і паўнатой, з якой яны, старэйшыя яго сучаснікі, выхадцы з «мацерыковых пластоў» народа, выказалі беларускі працоўны люд у адзінстве яго на-цыянальных і сацыяльных інтарэсаў.

У той жа час Багдановіч добра разумеў, што гэта паэты розныя (першы дыхае «сме-ласцю, жыццёвай сілай...», другі — «пісь-меннік просты, спакойны і заўсёды сабе роўны») і што сам ён адрозніваецца ад іх абодвух, хоць і шмат чым абавязаны іх ад-крыццям, адзінству іх погляду на сацыяльнае і нацыянальнае быццё народа.

Багдановіч адчуваў сябе прадстаўніком новага пакалення беларускай літаратуры, выразнікам нейкіх новых яе патрэб.

Дасягнуўшы ў творчасці Купалы і Коласа адзінства нацыянальнай думкі і думкі «мужыцкай», зразумеўшы і засвоіўшы, што ўсе надзеі на ажыццяўленне патрыятычных планаў і патрабаванняў нязбытныя і ута-пічныя па-за рэвалюцыйнай барацьбой ні-зоў, беларуская літаратура сутыкнулася з пільнай неабходнасцю «звесці» здабытыя ёю ўрокі да гарызонта асобы, да думкі ін-дывідуальнай.   Не  зніжаючы   свайго   сацыяльнага, грамадзянскага пафасу, бела-руская літаратура павінна была прад'явіць свету яшчэ адзін доказ жьшцёвасці таго ру-ху, які за ёй стаяў, на які яга абапірала-ся,— здольнасць гэтага руху выхаваць на ўласных ідэалах і мэтах чалавечую індыві-дуальнасць, асобу з высока развітым пачуц-цём прыгожага, унутранай чалавечай год-насці і свабоды.

Янка Купала прапанаваў рамантычнае рашэнне праблемы асобы. Ад ранніх фаль-кларызаваных вершаў і песняў, у якіх пра-цоўны беларускі народ паўстаў, па выразу Кузьмы Чорнага, «мільённым чалавечым вобразам», Купалу аказалася лягчэй прый-сці не да рэалістычнага характару з кан-крэтнай, сваёй псіхалогіяй, а да постаці пра-рока, будзіцеля, павадыра, які ўзвышаецца над звычайным чалавечым узроўнем: «Грымну я, грымну, па струнах бунтарных рукою, потам амытай».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82