Чалавек напрадвесні

3 волжскай сваёй далечы Багдановіч разгледзеў спакутаванае аблічча роднага краю, пачуў яго жальбу і праклёны.

Краю мой родны!

Як выкляты богам —

Столькі ты зносіш нядолі.

Хмары, балоты...

Над збожжам убогім

Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родныя вёскі.

Жалем сціскаюцца грудзі! —

Бедныя хаткі, таполі, бярозкі,

Усюды панурыя людзі...

А ў «Песнях беларускага мужыка» Ба-гдановіч загаварыў — знайшоў у сабе сілы і адчуванне свайго права — не проста ўжо пра беларускага мужыка, а замест яго, яго вуснамі і ад яго імя, голасам яго журбы, гневу і перасцярогі:

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,—

Яны ж мне каменні давалі;

I тыя каменні між імі і мной

Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна усё вышай і вышай расце

I шмат каго дужа лякае.

Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае?

Вядома, інтэлігент Багдановіч цалкам не растварыўся, як гэта адбывалася з Купалам і Коласам, у маналогу селяніна — наўрад ці апошні скарыстаў бы для выяўлення сва-іх пачуццяў вобраз лермантаўскага жабра-ка (з верша «Жабрак» — Ю. К.), у чыю «протянутую руку» «кто-то камень положил». Але, па-першае, тут цікавая і знамя-нальная трансфармацыя, новае сацыяльнае пераасэнсаванне выкарыстанага Лерманта-вым вобраза. А, па-другое, сама гэта нязліт-насць моўных характараў выказвання — паэта і мужыка — шмат скажа нам пра Ба-гдановіча, пра ўласцівую яму схільнасць «прапускаць» з'явы рэчаіснасці праз з'явы паэзіі і культуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82