Чалавек напрадвесні

«Я спакойна драмлю пад гарой між кустоў.

Лес прыціхнуў,— ні шуму, ні сокату.

Але чую ў цішы нада мной звон падкоў,

Чую гул мяккі конскага топату.

Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,

Каб з касцямі, ў кавалкі разбітымі,

Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было

Усю ноч рагатаць пад ракітамі?!»

Астатнія ж вершы з нізкі «У зачарованым царстве» больш спакойныя і сузіраль-ныя. Яны хутчэй пейзаж, чым містзрыя... Чэрці ў Багдановіча санлівыя і апатычныя. Лясун: «Каравая моршчыцца скура... бакі выгравае ўвесь дзень» — ну, якраз нядош-лая сялянская кароўка... I вядома ж, ніяка-га выкліку розуму, ніякай філасофіі падсвя-домага, першабытна-начнога вы ў гэтых вершах не знойдзеце. Як няма ў іх і таго, што некаторыя даследчыкі называюць пара-фрастычным увасабленнем сацыяльных сіл: лясун і вадзянік — зло і рэакцыя, а сонца — дабро і прагрэс.

«У зачарованым царстве» — адно са складаемых у той сукупнасці пошукаў, якія вяла беларуская літаратура, імкнучыся спа-сцігнуць — і часта не канкрэтна-гістарыч-ным, а хутчэй інтуітыўным, нават містыфі-каваным шляхам — рысы духоўнай, мастац-кай самабытнасці свайго народа. Нізка гэта звязана з выкліканай 1905 годам пра-гай народнага самапазнання, але звязана не проста, а складана і апасродкавана, праз усё той жа, уласцівы маладой мастацкай свядомасці нацыянальны казачны раман-тызм, які тут, у «Зачарованым царстве», не-сумненна, змыкаецца з сімвалісцкай сістэ-май намёкаў на дваістасць быцця, на ня-злітнасць яго абліччаў.

Пра аднаго ўкраінскага паэта свайго часу Багдановіч пісаў, што ў яго творчасці ссць пункт, з якога, як з цэнтра, можна пра-весці радыус да кожнай кропкі акружнас-ці... Такім «пунктам» у паэзіі самога Багда-новіча і было народиае самапазнанне ў эпоху рашаючых рэвалюцыйных узлётаў, па-дзенняў і новых узлётаў сацыяльнай энергіі мае. Але радыусаў, якія імкнуцца з гэтага цэнтра «да кожнай кропкі акружнасці», у Багдановіча было многа, і ўсе яны розныя па ступені блізкасці да тых вытокаў руху, з якіх яны атрымалі свой першапачатковы «зарад».

Найбольшы сацыяльны «зарад» у твор-часці ранняга Багдановіча нясуць напісаныя ў тыя ж 1908—1909 гады, што і міфалагічная нізка, вершы «3 песняў беларускага мужы-ка» і «Краю мой родны! Як выкляты богам...». Адзнака часу, яго ўзрушэнняў і па-чуццяў — на іх выразнейшая.

Гэтыя вершы маглі б напісаць Купала і Колас. Яны — у рэчышчы і духу іх сацыяль-на-грамадскіх імкненняў, іх рэвалюцыйнага адмаўленпя, скіраванага на пануючыя ў буржуазным свеце эксплуатацыю, няпраўду, няроўнасць. Карацей, перад намі вершы з выразна і дакладна выяўленай сацыяльнай тэндэнцыяй, якая не пакідае ніякіх сумненняў адйосна сапраўдных поглядаў паэта на праблемы сучаснага яму грамадства, аднос-на яго шчырай спагады бяспраўнаму, пры-гнечанаму мужыку.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82