Чалавек напрадвесні

«Музыка» павучальны і характэрны ў кантэксце сучаснай яму беларускай паэзіі, якая ў пошуках нацыянальна-духоўнай цэ-ласнасці звярталася не столькі да рэальных гістарычных фактаў мінулага, колькі да ўзноўленай чыста рамантычным захаплен-нем ідэальнай «перадгісторыі», да той паза-гістарычнай «далечыні», з якой звычайпа і пачынаюць нацыянальныя літаратуры ў пе-рыяд свайго фарміравання.

Безумоўна, і на гэтай «далечыні» — вы-разны адбітак часу Багдановіча: успамін пра нядаўна перажытую рэвалюцыю, ура-жанпі ад паслярэвалюцыйнай рэакцыі, калі самых лепшых, вартых павагі кідалі за кра-ты, а рэнегаты спрабавалі выкарыстаць іх славу. Але ўсс гэта нібы растае ў рамантычным бачанні нейкай агульнай старажытнас-ці, калі па зямлі хадзілі натхнёныя народным горам скрыпачы, лірнікі, дудары — ве-стуны будучага дабра і братэрства.

«Музыка» — спроба маладога Багданові-ча ў ідэальна-рамантычным родзе паэзіі. Праз два гады, і ў той жа «Нашай ніве», паэт надрукуе вершы «Над возерам» і «Ва-дзянік», якія пазней, дапоўненыя шэрагам іншых вершаў («Чуеш гул?», «Змяіны цар») і аб'яднаныя агульнай назвай «У зачарова-ным царстве», адкрыюць зборнік «Вянок».

Няма сумненняў,— і на гэта неаднара-зова ўказвалі   беларускія крытыкі,— што нізка «У зачарованым царстве» пісалася пад уплывам навуковых інтарэсаў бацькі паэта, аўтара кнігі «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов». Бясспрэчна і другое: цалкам пабудаваная на матывах і во-бразах старажытнай язычніцкай міфалогіі, гэтая нізка нейкімі ніцямі звязана і з такімі з'явамі рускага паэтычнага мадэрнізму, як «Пухіры зямлі» А. Блока, «Жар-птушка» К- Бальмонта, «Ярына» і «Пярун» С. Гара-дзецкага.

Аднак калі ў Блока, напрыклад, зварот да народна-міфалагічных вобразаў быў звя-заны з імкненнем выйсці за межы індывіду-альнага лёсу, «у наш час па неабходнасці адасобленага», калі тыя ж фантастычна-чараўніцкія матывы ў Бальмонта сталі ўсяго толькі канвой для павярхоўнай стылі-зацыі, дык для беларускага паэта Багдано-віча яны азначалі яшчэ адну спробу ўгле-дзецца ў неразгаданае аблічча роднага краю, спробу «зайсці» да яго з боку стара-жытнейшых паданняў, якія — Багдановіч пра гэта дакладна ведаў — яшчэ дагэтуль жывыя ў свядомасці няўхільна залежнай ад зямлі, ад прыроды сялянскай масы.

Часцей і лепш за іншых беларускіх па-этаў тэму язычніцкай дэманалогіі распра-цоўваў у сваіх вершах Янка Купала — у іх ёсць тое «страшна»-таямнічае, тая стыхій-ная гульня і моц, якія заключаны ў самім прадмеце адлюстравання. Багдановіч у гэ-тым сэнсе набліжаўся да Купалы толькі ў нямногіх выпадках. Напрыклад, у вершы «Лясун», дзе выразна чуецца тыпова купа-лаўская музыка рытму і гукапісу, раскат яго дактылічных рыфмаў, тая інтанацыя па-гібельнага нястрымнага пачуцця, якога больш роўны, летуценны Багдановіч амаль не знаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82