Чалавек напрадвесні

Што ж да новай, перадавой беларускай літаратуры, дык яна не толькі пафасам сва-іх ідэй і напрамкам грамадскіх пошукаў, але і самім фактам свайго ўзнікнення палкам абавязана масаваму рэвалюцыйнаму руху за сацыяльнае і нацыянальнае вызва-ленне. Прычым ва ўмовах Беларусі гэты рух меў многія непаўторныя асаблівасці, якія вынікалі з асаблівасцей яе «ўскраіннага», бездзяржаўнага існавання на працягу ста-годдзяў.

Дазволім сабе спаслацца на сказанае на-мі ў сувязі з Купалам у кнізе пра яго: «1905 год быў для беларускага народа тым, чым ён быў і для іншых народаў Расіі,— годам рашучых рэвалюцыйных выступлен-няў за дэмакратычныя правы, супраць царскага самадзяржаўя і рэштак прыгон-ніцтва. Адначасова ён з'яўляўся для белару-саў і тым, чым, скажам, для рускага народа з'яўляўся 1812 год, для чэхаў — 1848, для балгар — 70-я гады мінулага стагоддзя: пе-рыядам імклівага абуджэння нацыянальнай свядомасці» .

I далей — пра «злітнасць», сінкрэтыч-насць вобразнага мыслення Купалы: «Ска-рочана, сцісла, з пропускам многіх прысту-пак, у эпоху незвычайнага паскарэння гіста-рычных працэсаў, у эпоху рэвалюцыйных бур адбывалася фарміраванне беларускай нацыі. Шмат з таго, што ў самасвядомасці іншых народаў жыло паасобна, у розных «адсеках», адмежаванае стагоддзямі пасля-доўнага развіцця, апынулася ў светаадчу-ванні беларускай народнай масы побач, разам, пераплеценае адно з другім».

Гэтыя асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі не маглі не аказаць уплыў на бе-ларускую літаратуру, у прыватнасці на творчасць Багдановіча.

Багдановіч дэбютаваў у 1907 годзе вершам у прозе «Музыка».

«Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы... Плача скрыпка, льюць людзі слёзы... А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах у людзей, і тады граў моцна, гуч-на... I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і ха-валіся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыў-дзіцелі народу...» Далей гаворыцца, як гэ-тыя крыўдзіцелі спрабавалі лёсткамі ды подкупам зламаць музыку, але ім тэта не ўдалося, «і сільныя людзі кінулі яго ў тур-му, і там скончылася жыццё яго...» Цікавая падрабязнасць: забойцы музыкі «ўзялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу. Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала...». «Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з таго народу, ка-тораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе і свабодзе...» (7-8)

Пра «Музыку» Багдаповіча кажуць, што гэта яго крэда, сведчанне яго вернасці тра-дыцыям рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэ-тыкі і паэзіі. Думаецца, што гэта крыху па-спешлівае заключэнне. Юнацкая імпрэсія («абразок») Багдановіча — занадта агуль-ная і традыцыйная (успомнім хаця б шмат-лікіх музыкаў у прадстаўнікоў так званай «малодшай галіны» польскага рамантызму, у Канапніцкай і Сыракомлі). Тут яшчэ над-та нізкі «каэфіцыент» аўтарскага самастой-нага адкрыцця рэчаіснасці, каб мы маглі ўсур'ёз гаварыць пра адзнакі роднасці па-чаткоўца Багдановіча з такой магутнай па духу, па напружанасці даследчага пафасу грамадска-літаратурнай з'явай, як эстэтыка рэвалюцыйных дэмакратаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82