Чалавек напрадвесні

Новае пераасэнсаванне Багдановіча ад-былося ў першыя пасляваенныя гады. Пра яго сталі пісаць — і з поўнымі на тое пад-ставамі — як пра паплечніка Купалы і Ко-ласа ў справе стварэння прагрэсіўнай, дэ-макратычнай па духу і накіраванасці беларускай літаратуры. Болып таго, пра яго загаварылі — а гэта ўжо быў перакос у бок крытыкі хутчэй кампліментарнай, чым аб'-ектыўнай,— дакладна ў тых жа словах і вы-разах, што і пра Купалу і Коласа: рэвалю-цыйная, баявая накіраванасць, аптымізм, народнасць... Такая канцэпцыя запатраба-вала штучнага вылучэння адной — са-цыяльна-грамадскай — групы матываў у творчасці Багдановіча на шкоду ўсёй іх раз-настайнасці ў мастацкай сістэме паэта. Ушчэнт скампраметаваныя ранейшымі да-следчыкамі паняцці «краса», «прыгожае» пакінулі працы аб Багдановічу, саступіўшы сваё месца паняццю «майстэрства», недара-вальна звужанаму да сумы тэхніка-арты-стычных навыкаў: валоданне формамі сане-та і рандо, мастацтва алітэрацыі і г. д., ці нават абмежаванаму здольнасцю «карпат-ліва апрацоўваць і аздабляць форму».

Зусім іначай, больш тонка і цэласна, разглядаюць паэзію Багдановіча сучасныя беларускія даследчыкі. У цікавых працах М. Стральцова, А. Лойкі, А. Клышкі, Н. Ва-тацы, Н. Перкіна, М. Грынчыка, Н. Лапіду-са з'ява Багдановіча як паэта тлумачыцца заканамернасцямі сацыяльнай і культурнай гісторыі Беларусі. Грамадская думка паэта паўстае ў лепшых з гэтых прац як думка мастацкая, эстэтычная.

Але ў некаторых артыкулах і кнігах ад-чуваецца непераканаўчае, непатрэбнае жа-данне іх аўтараў нешта прабачыць, дара-ваць Багдановічу, жаданне «выраўняць» і «палепшыць» яго.

Напрыклад, агульнавядома, што Багда-новіч пераклаў дваццаць два вершы Верле-на і толькі адзін верш Пушкіна. Крытыку здаецца, што гэтым Багдановіч паставіў ся-бе ў няёмкае становішча, і паколькі паэт ужо не можа сябе адстаяць, крытык спрабуе яго выратаваць: «... у Верлена яго прыва-біла толькі адно з правілаў паэтычнага майстэрства, а з Пушкіным яго звязвала ўсё самае істотнае ў яго разуменні паэзіі і яе задач». Багдановіч не проста пісаў вершы, ён жыў паэзіяй і верай у яе невычэрпныя магчымасці. Крытык і тут не дае паэту «пе-рабраць меру»: «Вызначаючы ў ранніх вершах спецыфічнасць мастацкага пазнання свету, Багдановіч ніколі, аднак, не феты-шызаваў яго».

А вось яшчэ адно выказванне даследчы-ка, і ў дадзеным выпадку з найбольш ціка-вай для нас нагоды: «Толькі народнае гора, а не вузкі свет індывідуальных перажыван-няў, нараджае сапраўды гучную песню, сцвярджаў паэт вершам «Мае песні», не адмаўляючыся, аднак, і ад такіх песняў, аД асабістых перажыванняў».

Народнае гора і асабістыя перажыванні ў Багдановіча суадносяцца паміж сабой іна-чай, чым гэта ўяўляецца крытыку — значна больш складана, змястоўна і драматычна, што мы і паспрабуем паказаць далей.

Максім Багдановіч уступіў у літаратуру ў пачатку XX стагоддзя. Вядома, што печатан стагоддзя быў адзначаны небывалым да таго часу ўздымам масавага народнага руху за свабоду, за справядлівасць, супраць вы-чарпаных капіталістычных, каланіялісцкіх форм быцця. Навальнічным паветрам мяця-жу, які дасягнуў найвышэйшага свайго ўзроўню ў рускай рэвалюцыі 1905 года, прадчуваннем новых «нечуваных змен» дыхал! ўсе больш-менш значныя паэты таго часу. I не толькі тыя, хто, як Блок ці Вер-харн (Багдановіч пераклаў некалькі строф з яго «Паўстання»), свядома арыентаваліся на змены, але і тыя, чыя пазіцыя не мела акрэсленых сацыяльных адзнак індывіду-альнага пратэсту.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82