Чалавек напрадвесні

Амаль у кожнай кнізе, выдадзенай у той час на «грубом мужицком наречии»,— і ў першым чытанні для «дзетак-малалетак», і ў насычаным рэвалюцыйным гневам збор-ніку Купалы,— актыўна шукала сабе пад-мацавання і апоры пераконанасць беларус-кага народнага інтэлігента: не, мы не пасынкі на гэтай беднай, зраненай незлічо-нымі нашэсцямі зямлі бацькоў і дзядоў, не племя «честное, но убогое»; і ў мове на-шай — паслухайце, як пяюць жняя і араты!— дагэтуль гучыць першасная чысціня мовы старажытнарускай; і не «краевым ад-галінаваннем» літаратуры польскай, не простым варыянтам рускай будзе наша літара-тура, а свабодным і самабытным голасам народа, які ўсвядоміў сябе!

Цяпер, пасля такога, па неабходнасці сціслага, апісання гісторыі беларускага дру-каванага слова, што папярэднічала з'яўлен-ню Багдановіча, мы, можа, лепей зразумеем, чаму ён у смяротную сваю гадзіну з удзяч-най пяшчотаю ўспомніў кнігу, выдаўца і нават друкарню, нібы не было для яго ва ўсім белым свеце нічога больш уцешлівага і блізкага, і чаму так натуральна і нязму-шана сталі побач і зрыфмаваліся з небам і морам імя і справа беларускага кнігавыдаў-ца малавядомага «пана Марціна Кухты».

I яшчэ мы зразумеем, чаму за пяць год да таго, там, у далёкай ад Крыма Вільні, гартаючы старонкі старажытнай беларускай кнігі, ён у здзіўленні замер перад чыстым, свежым лірычным вобразам аленя, які імкнецца да крыніцы,— беларуская стара-жытнасць мела для^агщнот}ч^чароунасць н а в і з н ы, ян а змяшчала ў сабе шматлі к і я пачаткі і плыні, якім суджана разгарнуцца, як меркаваў'гіаэт, у будучым.

«Яшчэ трыста год таму назад існаваў пе-раклад гэтага рамана на рускую (беларус-кую) мову» (385) — так закончыў Багдано-віч сваю рэцэнзію 1913 года на рыцарскі раман «Трыстан і Ізольда», які выйшаў у той час у Маскве ў рускім перакладзе. Ба-гдановіч жыў і працаваў у спадзяванні на новае, другое жыццё згубленай у стагоддзях беларускай мовы «Аповесці аб Трысчане», кнігі «пра гарачае, адданае... трагічнае ка-ханне».

Максім Багдановіч памёр над букваром для беларускіх дзяцей. Гэта была праца «з сакрэтам»: складаючы новы буквар, трэба было ажывіць у памяці сваёй і народнай той, спалены...

 

Пачаткi

 


Hi адзін беларускі паэт не прынёс кры-тыцы столькі клопату, колькі Максім Ба-гдановіч.

Першыя творы Багдановіча былі актыў-на падтрыманы Янкам Купалам, але яны ж былі сурова асуджаны стараверамі з «Натай нівы», якія ўгледзелі ў «дэкадэнцкіх» і «незразумелых для народа» вершах маладо-га паэта адступніцтва ад «мужыцкіх» запа-ветаў беларускай літаратуры.

Як ні дзіўна, але з таго ж «нашаніўска-га» асяроддзя зыходзіла яшчэ адна, і на тэты раз спачувальная, ацэнка Багдановіча як паэта, цалкам адгароджанага ад са-цыяльных, жыццёвых нягод і бяздолля, пес-няра «вечнай красы» і вытанчана-індывіду-алістычных перажыванняў.

Гэта версія аказалася ўстойлівай. Да-следчыкі 20-х гадоў, якія многа і плённа вывучалі спадчыну Багдановіча, так і не пераадолелі зададзенай іх папярэднікамі альтэрнатывы: альбо грамадскае, альбо эстэтычнае, альбо «грамадзянін», альбо «паэт». Аналіз расслойваўся: да вузка-фармальнага (часам вельмі кваліфікавана-га) разгляду паэтычных сродкаў плюсаваў-ся жорстка-сацыялагічны разгляд «ідэало-гіі» і «тэматыкі».

Але такія даследчыкі, як I. Замоцін, А. Вазнясенскі, М. Піятуховіч, А. Бабарэка, валодалі адной бясспрэчнай вартасцю: яны шчыра любілі паэта, добра разумелі яго значэнне для беларускай паэзіі і па-свойму імкнуліся яго «разгадаць». Затое ўжо для вульгарных сацыёлагаў не існавала ніякіх загадак — яны сяклі з-за пляча: бард нацыяналізму, ідэолаг беларускай буржуазіі, прадстаўнік упадніцкага мастацтва... Калі яны і звязвалі мастацкую практику Багда-новіча з сучаснасцю, то пад рэзка адмоўным пунктам гледжання, як з'яву не проста чужую — непрымірыма варожую задачам і мэтам сацыялістычнай культуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82