Дарогамі Максіма

У дарозе

 

Бадай нікому з беларускіх паэ-таў не выпаў такі незайздросны лес, як Максіму Багдановічу. 3 ма-лопства ён хварэе на сухоты. Не паспеўшы ўволю нацешыцца шча-слівым дзяцінствам, страчвае маці, а ўслед за ёй — і мілыя родпыя мясціны, па якіх гадамі будзе су-маваць далека на Волзе. I не толь-кі сумаваць, але і сэрцам ірвацца да свайго краю, да мілагучнай матчынай мовы, без якой яму не мысліцца далейшае жыццё.

Не лепшым чынам здзейсняцца і яго мары. Ён, хто ўсёй душой імкнуўся стаць літаратарам або вучоным, змушаны будзе вучыцца на юрыста, каб потым ні дня не працаваць па гэтай спецыяльнаоці. Ніколі не загоіцца і яго боль па радзіме. Ён, хто лічыў, што толь-кі Беларусь і здолее вылечыць яго, памірас па чужыне. Нават смерць і тая не дала яму вечнага прытул-ку ў родпай зямлі.

Крыўдай сціскаецца сэрца, калі згадваеш пра ўсе готыя нягоды. I можа, трагічпасць лесу і выклі-кае да яго асобы паболыпаиую ці-кавасць. Бо і сапраўды — такое мала каму даставалася. Адзін з кры-тыкаў назваў яго творчае жыццё загадкай. Так, так, загадкай... I ў готым пяма пічога дзіўпага. Але разгадваць яе я не бяруся. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча мяне зацікавіла зусім з іншае нагоды.

Некалькі гадоў таму назад я глядзеў у нашым тэатры юнага гледача спектакль «Зорка Венера». I калі ў самых драматычных сітуацыях да падзей падключалася цудоўная музыка Яўгена Глебава, недзе ў глыбіні маёй душы па-чынала варушыцца думка: які тэта каларытны матэрыял для оперы! Уголас гаварыць пра гэта я тады не асмеліўся. Болын таго, калі пасля абмеркавання спектакля надобную думку выказаў і Юрый Семяняка, з якім у мяне ўжо быў вопыт творчага супрацоўніцтва, я пастараўся адга-варыць яго: маўляў, а ці варта пісаць яшчэ адзін твор? Кампазітар не стаў настойваць на сваім, і неяк гэтая гаворка на пэўны час забылася.

Але толькі на пэўны час. Неўзабаве яна ажыла ізноў. I колькі я ні адганяў яе прэч, яна ніяк не хацела пакідаць мяне. Я зразумеў, што цяпер ужо трэба брацца за працу. Пачаў нанова перачытваць Багдановіча, крытычныя працы і мемуары, каб па крупінцы вылаўліваць факты, якія могуць спатрэбіцца для лібрэта. Але, на вялікі жаль, пры-датных мне фактаў знайшоў я небагата. I, можа, толькі цяпер упершыню па-сапраўднаму адчуў, да чаго ж мы мала ведаем пра жыццё сваіх песняроў, наколькі бедна распрацаваны іх біяграфіі. Як адказ на гэтую крыўду, адразу ж узнікла рашэнне: пакуль яшчэ жывыя сведкі і ёсць магчымасць пахадзіць тымі сцежкамі, якімі хадэіў паэт, трэба збірацца ў дарогу.

* * *,

На дварэ стаялі апошнія майскія дні. У гэткія дні ў 1917 г. у Ялце дажываў свой век Максім Багдановіч, 25 мая яго не стала. I менавіта ў апошнія дні мая мне і хацелася пабываць там.

I вось пасля доўгай дарогі з-за ўзгорка паказаліся невысокія ялцінскія будынкі. Таксі паварочвае ў бок порта і спыняецца на адной з людных вуліц каля атэля «Крым», дзе мне давядзецца некалькі дзён жыць.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34