Дарогамі Максіма

...I ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою,

I, помню, я на міг пахарашоў душою.

Пахарашэў, не зважаючы на тое, што ўбранне дзяў-чынкі гаварыла пра беднасць і гаротнасць яе жыцця. Аднак сам вобраз, у якім як бы зліліся ў адно рысы дзяў-чынкі і маці, нагадаў паэту тую душэўную красу, якую «Рафаэль вялікі стараўся выявіць праз маці божай лікі».

Будзённая сустроча — а колькі пачуццяў абудзіла яна ў сэрцы Максіма. Толькі вялікі паэт мог убачыць у звы-чайпых клопатах дзяўчынкі пра свайго меншага браціка вышэйшую праяву душэўнай чысціні і прыгажосці народа. Пазней ён піша:

Хай шмат чаго ўжо з тых гадоў крыніца змыла

У памяці ма'ёй, хай тэй дзяўчынкі мілай

Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне,

Я веру, ў цяжкі час ёп гляне па мяне.

Два месяцы мінулі як адзін дзень. Поўны сіл і жывога адчуванпя роднай мовы, вяртаецца Максім у Яраслаўль. Цяпер яго ўжо іііхто не саб'е з верпага шляху. Ён сам ба-чыў і край свой і парод, чуў яго мову і песні, бачыў яго песняроў і здабыткі культуры. Народ жыве і жыць будзс. I ён сам зробіць усё магчымае для росквіту роднай літа-ратуры.

У Багдановічаў у той час кватараваў стрыечны Максі-маў брат Пётр Гапаповіч, сын цёткі Магдалены. Гадамі ёп быў старэйшы ад Максіма, але росту невысокага. Праца-ваў справаводам у тым жа сельскім банку, што і Максімаў бацька. Асвету меў гімназічпую, шмат чытаў і шмат чаго ведаў. Ён і быў асноўным апанонтам у спрэчках. Пятру, як зрэшты і Адаму Ягоравічу, здавалася, што беларуская мова — не мова для сапраўдпага паэта. Хто на ёй чытаць будзе?

«Аднойчы,— расказвае Павел Адамавіч,— мой ложак паставілі ў пакой да Пятра і Максіма. I не паспеў я за^ СНуць, як разгарэлася спрэчка. Пётр даводзіў сваё, Максам — сваё. Ён гарачыўся, выкладваючы ўсё новыя і новыя факты. Асабліва пасля паездкі ў Беларусь ён стаў гара-чым прыхільнікам і абаронцам беларушчыны».

Пераконанасць і сіла волі шмат памагалі паэту ў яго працы, у набыцці патрэбных ведаў і нават у авалоданні беларускай мовай. Не кожны б рызыкпуў на такі подзвіг: стаць менавіта беларускім паэтам, пісаць на той мове, якую да рэвалюцыі ганьбавалі і якую чуў толькі прыхапкамі.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34