Дарогамі Максіма

Як жа ставіўся да яе Максім? Капкрэтиага адказу па гэтае пытанне Павел Адамавіч не дае. Ды, відаць, яму нялёгка даць такі адказ. Справа ў тым, што ў сям'ю Аляксандра Папасаўна прыйшла тады, калі Максіму было дзе-вяць гадоў. I хоць да ўсіх дзяцей — сваіх і сёстры-ных — яна ставілася аднолькава, усё ж Максім ніколі не называў яе мамай, а толькі цёцяй Шурай ці проста цёцяй. Відаць, дзіцячая душа не магла так легка прыняць тыя змены, на якія рашыўся бацька. А можа, прычынай не-прыняцця было і тое, што мачахай стала родная сястра яго маці. Можа, ён лічыў, што тым самым Аляксандра Па-насаўна кідала цень на памяць сваёй сястры, і душэўпа не мог не пратэставаць супраць гэтага. Што было на самай справе, не гавораць пі творы, ні жывыя сведкі. Сваю родную маці Максім любіў горача. У доме зберагаліся поты, па якіх яна іграла на фартэпіяна, і любімыя яе творы былі адначасна і любімымі творамі Максіма. Вобраз той, хто Даў яму жыццё, вечна жыў у Максімавым сэрцы, як вобраз радзімы. Ён і зачароўваў і клікаў да сябе, абуджаў пе-адольную прагу да беларускай зямлі, яе парода і мовы. Далека ад родных мясцін па бацькавых этнаграфічных запісах, кнігах, успамінах ёп вывучае матчыну мову. Бацька не вельмі ўхваляе сыпава захаплеігае, але ж і пе становіцца ўноперак дарогі, хоць... Можа, гэта і дробязь, можа, ў тым і не было нарачытасці, аднак... калі нрафесар Шахматаў папрасіў «Нашу ніву» рэкамепдаваць яму ма-ладога чалавека, які б прысвяціў сябе вывучэшпо мовы, этнаграфіі і гісторыі Беларусі, каб потым заняць у Пецяр-бургскім універсітэце спецыялыіую кафедру па беларуса-знаўству, а «Наша ніва» рэкамеітдавала Максіма Багдано-віча, бацька не адпускае сына... Пазней гэта ёп вытлума-чыць слабым Максімавым здароўем, кепскім пецярбургскім кліматам і тым, што не меў магчымасці вучыць у розных гарадах адразу двух сыноў. Усё нібыта правілыіа. Але ж перавагу ён аддае не Максіму, а малодшаму сыну Лёву. Не будзем прыдзірацца да дробязей. Пецярбургскі клімат і сапраўды не для хворага на сухоты. Але ж як быць, калі гэты хворы жыве толькі паэзіяй і хоча стань толькі бела-рускім паотам. Не станавіцца ж упоперак дарогі. I як кам-праміс і ўзнагароду за паспяховае заканчэнне гімназіі, бацька дазваляе Максіму ўлетку 1911 г. з'ездзіць у Беларусь.

Паездка на радзіму, нібы сон. Столькі ўражапняў, столь-кі сустрэч. Вільня! Рэдакцыя «Нашай нівы». Ужо пе па газетах, а на свае вочы ён бачыць тых, хто стварае бела-рускую літаратуру, дбае пра яе росквіт. У рэдакцыі яго прымаюць як свайго аўтара, раяць на ўсё лета паехаць у фальварак Ракуцёўшчыпа, каб бліжзй пазнаёміцца з вё-скай, пачуць жывую беларускую мову. I Максім з ахвотаю прымае гэтую прапапову.

Ракуцёўшчына — даволі маляўнічы куток непадалёку ад Маладзечна. Раней, як сведчыць стары ракуцёўшчынскі жыхар Вінцук Есмановіч, лес падступаў да самых хат і фальварка. За папскім домам на схіле ўзгорка быў сад. Канчаўся ён якраз у тым месцы, дзе каля каменя з-пад зямлі б'е крыніца. Ніжэй — вузкая палоска лугу, перарэ-заная ручаём, які ціха булькае паміж альховых кустоў. Злева і справа — высокія ўзгоркі, на якіх некалі цямпелі шумпыя векавыя бары. Ці пе яны павеялі паэту радкі і пачуцці верша «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў»?

I сапраўды тыя зялёныя бары як бы заціскалі ў нешыро-кай лагчыне і сам фальварак і вузкія вулачкі невялікай — у некалькі хат — вёскі, дзе ў агародах цвілі маку «яркія цвяткі, рознакалёрпыя, як тыя васількі», дзс можна было «там-сям пабачыць грушу, крывую, старую...», дзе абапал вулкі стаялі шэрыя струхнелыя хаты са стрэхамі з пачар-нелай саломы. Тут і сустрэў паэт летпяй парою, калі ўсе былі па полі, сваю мадонну — год васьмі дзяўчынку,— якая, выціраючы слёзы хлопчыку, «штось пачала казаць, каб заспакоіць плач...»


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34