Дарогамі Максіма

А можа, не краса была ў дзяўчынцы той,— Дзяўчынцы ўпэцкапай, і хілай, і худой,— А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

Да вобраза рафаэлеўскай мадонны вяртаецца паэт і ў вершы «Вераніка», малюючы партрэт каханай.

Думаецца, што многія вершы, у якіх падаецца вобраз вагітнай, таксама навеяны капкрэтнымі падзеямі. Згадаем гісторыю з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай — другой жонкай Адама Ягоравіча. Яна памерла пры родах, пакі-нуўшы пасля сябе маленькага Шурыка.

Трагічны лёс Аляксапдры Паўлаўны ўгадваецца ў вершах «Смертию смерть поправ» і «Тым вянкі суровай славы», дзе вырашаецца тая ж тэма:

У муках памерла сама,

Але дзіцё спарадзіла.

I ці не яе мацярынскі лёс ляжыць у аснове радкоў:

Слава тым, хто сілу мае

Смерць, пе дрогнуўшы, спаткаць,

Хто ў мучоннях памірае,

Каб жыццё дзіцёнку даць!

Для аналогій тут шмат падстаў.

Але я крыху ўхіліўся ад асноўнага. Гэтыя думкі прый-шлі да мяне пазней, калі я ўжо быў у Мінску. Тут жа, пры сустрэчы, мпо даводзілася больш за ўсё слухаць і зана-тоўваць пачутае. Праўда, у першы дзень Павел Адамавіч адчуваў сябо крыху піякавата, бо не быў падрыхтавапы да гутаркі. На другі ж дзень ён адчуваў сябе вальней і рас-казваў больш падрабязна.

Гаворка зайшла пра маці Паўла Адамавіча — Аляк-сандру Панасаўну Мякоту (родную сястру Максімавай маці). Паколькі з Аляксандрай Панасаўнай банька пе быў павянчаны, яе дзеці насілі прозвішча не Багдановіч, а Мя-кота. На прозвішча Багдановіч, як зазначае Павел Адама-віч, яиы былі перапісапы толькі пасля рэвалюцыі, калі быў афіцыйна аформлены шлюб. Такім чынам, станові-ціча Аляксандры Папасаўны па дарэвалюцыйных звычаях было даволі няпэўным, і асабліва на людзях. I хто ведае, піто болын паўплывала на яе характар: гаротнае малснст-ва (пасля сморці бацькі яна доўгі час выхоўвалася ў пры-тулку) ці яе «пезаконнае» замужжа. Можа, усе гэтыя абставіны і зрабілі яе, гаворачы словамі родпага сына Паўла Адамавіча, «дзікункай». Яна ні з кім з суседзяў не сябравала, цуралася кампаній, разам з мужам нікуды нс хадзіла, нават не паказвалася, калі ў дом прыходзілі го-сці. А калі што трэба было падаць гасцям на стол — па-магалі дзеці. Дзяцей Аляксандра Панасаўна вельмі любі-ла, хоць напаказ гэтая любоў і не выстаўлялася. Затое, калі хто крыўдзіў іх, адразу ж кідалася барапіць. Праз гэта нярэдка і сварылася з суседзямі. Па свайму культур-наму ўзроўню магла б прымаць удзел у кампаніях, якія запрашаў дадому Адам Ягоравіч, але гэтага пе рабіла. Дома, апрача радні, пікога пе прымала.

Здавалася, такі лад жыцця павіпен быў выпрацаваць у яе характар дамаседкі. Але гэтага не здарылася. Яна была заўзятай тэатралкай. Не прапускала піводпага спектакля, хоць хадзіла ў тэатр заўсёды адна.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34