Дарогамі Максіма

Павел Адамавіч успамінае і яінчэ аб ацной братавай працы. Максім шмат часу аддаў складанню беларускага буквара. Ёп лічыў, што беларускія дзеці павінны мець буквар не перакладпы, а арыгіпалыгы.

«Я сам бачыў тэты буквар,— расказвае Павел Адама-віч,— ужо ў выглядзе кніжачкі. Нават шрыфты былі адпа-ведна падабраны: на палатку — больш буйныя, а пад ка-нец — драбнейшыя. У якасці ілюстратараў Максім падах-воціў братоў Гапаттовічаў, якія всльмі хораша малявалі. Яны і зрабілі яму патрэбпыя малготткі, прычым малюпкі каляровыя — чорнай і чырвонай тушшу. Па-мойму, калі мяне пе падводзіць памяць, гзта была першая спроба даць дзецям каляровы буквар на роднай мове».

Я прашу Паўла Адамавіча ўспомпіць пра тагачасную абстаноўку ў сям'і, пра інтарэсы і звычаі Максіма. Мой субяседнік задумваецца. Праз пяцьдзесят з лішкам год шмат што сцерлася з памяці. Трэба ўлічыць і тое, што Павел Адамавіч наміюга маладзей за Максіма. 3 братам яму даводзілася мець справу часцей за ўсё тады, калі трэба было рыхтавацца да ўрокаў па рускай мове ці літаратуры. У астатні ж час Максім зачыняўся ў пакоі і працаваў. Троба было пісаць артыкулы для газеты «Голос», для «Русского экскурсанта» і іншых выдашшў. А колькі часу за-біралі ўласныя творы... Таму вялікіх кампаній не заво-дзіў, на вечарыиках бываў рэдка. «Пісаў заўсёды чарпі-лам і лежачы»,— дадае Павел Адамавіч.

Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэтае яго ляжанне хваробай і слабым здароўем. На самай жа справе, як расказвае брат, такая была звычка ў сям'і, яна перайшла да дзяцей ад бацькі — сам Адам Ягоравіч пісаў таксама лежачы. Характеру Максім быў незласлівага, меў схільпасць да гумару лёгкага, з усмешкай, ці, як яго называв Павел Ада-мавіч, далікатнага гумару. Атрымліваў і чытаў «Сатирикон». Не выключала магчымасць, што тое-сёе і сам пісаў туды. Характарыстыка, якую дао Павел Адамавіч гумару Максіма, вельмі трапная. I сапраўды, у яго творах ияцяж-ка заўважыць гзты далікатны гумар, прасякпуты светлай усмешкай. Згадаем хоць бы тую ж «Мушку-зелянушку»...

Захапляўся Максім і музыкай. Яго любімымі творамі былі: раманс «Я адзін выходягу па дарогу» па словы М. 10. Лермантава, «Злегія» Маспэ, палапез «Развітанне з радзімай» М. Агінскага, дзявочы хор з «Аскольдавай ма-гілы» А. М. Вярстоўскага, творы А. С. Даргамыжскага, М. I. Глінкі, пародныя песні. Пакой бацькавай кватэры заўсёды ўпрыгожвалі рэпрадукцыі з карціп «Ранак стра-лецкага пакарання» В. I. Сурыкава, «Хрыстос у пустэль-ні» і «Партрот Дастаеўскага» В. С. Пярова, «Тры вола-ты» В. М. Васняцова, «Мадонна» Рафаэля. У свой час гэтыя карціны падараваў ім Максім Горкі, з якім Адам Ягоравіч праз другую жопку быў у сваяцтве. Рафаэлеў-ская «Мадонна» і цяпер захоўваецца ў Багдановічаў. Хто ведае, магчыма, гэтая карціна, якая вісела ў пакоі Мак-сіма, натхніла яго да йапісання ўласных вершаў пра мадонну. Катэгарычиа сцвярджаць нельга. Але ж... натх-нілі слуцкія паясы, якія ёп упершыпю убачыў у Вільні над час свайго першага прыезду ў Беларусь, на стварэпне цудоўнага верша «Слуцкія ткачыхі». Чаму ж тады рафа-элеўская «Мадоппа» не магла зрабіць гэткага ўплыву? Да яе вобраза паэт часта звяртаўся ў сваіх вершах. Успомнім апісанне вясковай дзяўчьшкі-нянькі з верша «У вёсны». Паэту яна здаецца маці з воблікам дзяўчыны, поўнай да краёў «радзімаю красою»:


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34