Дарогамі Максіма

А дзяліцца замысламі такі і не было з кім. Старэйшы брат Вадзім быў заняты працай над мапаграфіяй пра Германа Лапаціна — перакладчыка твораў К. Маркса на рускую мову. Малодшы брат Лёва ўвогуле быў далёкі ад літаратуры, яго цікавіла толькі матэматыка — у гэтай га-ліне выкладчыкі прарочылі яму вялікую навуковую будучыню.

Шчырым дарадчыкам сыну мог стаць бацька — этнограф, добры зпаўца беларускай мовы і народнай творча-сці. Але бацька абыякава паставіўся да высокіх памкнен-няў паэта. I Максім душэўна замыкаўся ў сабе. Замкнё-насць яго характару Павел Адамавіч спрабуе тлумачыць спадчынпасцю. «Гэта,— гаворыць ён,— хутчэй ад нашых мацярок, якім у дзяцінстве давялося зазпаць шмат неспра-вядлівасці. Сірочы дом, дзе яны выхоўваліся, не вельмі спрыяў развіццю ў іх даверлівасці, сяброўства. Увогуле, і нагды маці і мы мала з кім блізка сыходзіліся. Пра ўсё, што творыцца на душы, прывыклі ўголас не расказваць. Стрымапасць ва ўсім — была амаль сямейнай рысай характару. Я, напрыклад, імкнўўся свой побыт зрабіць най-больш прымітыўным, быў зусім абыякавы да вопраткі, яды. Мы з тых людзей, якім вельмі патрэбна была па-бочная дапамога».

На апошнія словы Павел Адамавіч зрабіў асаблівы акцэнт. I я зразумеў, што ў іх была разгадка многіх тра-гічных падзей, у тым ліку і смерці Максіма. Яму, як, можа, нікому з іншых, патрэбна была гэтая пабочная дапамога, асабліва тады, калі ён быў там, адзін ля сіняй бухты...

Мімаволі гаворка пераключаецца на бацьку. Высвят-ляецца, што Адам Ягоравіч гаспадарчымі оправамі амаль не займаўся. На яго абавязку, улічваючы тое, што дзеці хварэлі на сухоты, ляжаў выбар кватэры: каб не была сырая, каб у пакоях як мага даўжэй свяціла сонца. Кар-міць, абуваць, абшываць дзяцей — тэта быў клопат маці. I яна прыкладвала нямала старапня, каб як-небудзь вы-круціцца з даўгоў і звесці канцы з канцамі.

Бацька меў вялікі аўтарытэт у сям'іЛНават маці, калі трэба было паўшчуваць малых, гразілася: «Вось пачакай-це — скажу бацьку...»

Адам Ягоравіч прыходзіў са службы пасля чатырох гадзін дня. К гэтаму часу накрываўся стол, і ўсе садзіліся абедаць. Пасля абеду дзве гадзіны ён аддаваў запяткам з малодшымі дзецьмі.)Чытаў ім спецыяльна падабраныя творы з народнага эласу, рускай мастацкай літаратуры, шмат расказваў пра старажытнагрэчаскую міфалогію, паэ-зію, гісторыю.

Уздоўж волжскага берага раскінуўся старажытпы Яра-слаўскі кромль. Некалі ў сутарэнпях аднаго з яго мянасты-роў быў знойдзены рукапісны спіс «Слова аб палку Ігара-вым». Пра гэта гаворыць і мемарыяльная дошка, прыбітая злева ад крамлёўскіх варот. Не адзін раз у крамлі бываў Максім. Падзеі далёкай мінуўшчыны настолькі ўсхвалявалі паэта, што ён, жывучы ў Яраслаўлі, бярэцца перакладаць на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым».

«Максім рабіў празаічны пераклад,— зазначае Павел Адамавіч.— Я добра памятаю, як ён часта звяртаўся да бацькі, каб папытаць пра тое ці іншае старажытнае слова, і раіўся, якім беларускім словам яго иайлепш перадаць. Над перакладам ёп працаваў старапна і доўга... Дзе цяпер готы пераклад — я не ведаю. Магчыма, варта яго пашукаць у приватных архівах».


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34