Дарогамі Максіма

Пакуль уладкаваўся ў гасціпіцы, сцямпела. Пошукі вуліцы і дома, у якім жыве Павел Адамавіч, давялося адкласці па заўтра.

Вуліца Юнацтва зусім не нагадвала вуліцу. Хутчэй за ўсё гэта быў засаджаны маладымі дрэвамі пляц, на якім стаялі шматпавярховыя будынкі. На бакавой сцяне кож-пага дома былі памаляваны вялікія нумары. Вось пака-заўся трэці нумар, затым — пяты, сёмы... I нарэшце на Жоўтым фоне — пумар дзевяць. Зпаходжу патрэбны пад'-°зд і па таблічцы, прыбітаіі справа, дзе выпісаны нумары кватэр і прозвішчы кватарантаў, перад лічбай 48 чытаю: Вагдаповіч Павел Адамавіч. Падымаюся на другі паверх. Званю. Дзверы адчыпяе пажылая жанчына і здзіўлена пазірае на не знаёмага ёй чалавека. Здзіўлена, бо, едучы Ў Яраслаўль, я не даваў тэлеграмы і з'явіўся туды  без папярэджанпя. Называюся — хто я і адкуль, і мяне за-прашаюць зайсці.

Павел Адамавіч ляжаў на ложку ў другім пакоі. Я ве-даў пра яго цяжкую хваробу і думаў, што ён увогуле не ўстае. Аднак гляджу — спускае ногі і садзіцца на край ложка, нры якім стаіць прысунуты стол. Мяне запрашае на крэсла, дзе да гэтага сядзеў пляменнік: з ім Павел Ада-мавіч займаўся матэматыкай.

Гаворка спачатку не вельмі ладзіцца. Каб крыху яе раз-варушыць, я расказаў пра сваю паездку ў Ялту, пра домік, у якім правёў свае апоіннія дні Максім. Павел Адамавіч ажывіўся. Цяпер ужо загаварыў і ён. Успомніў, што рас-казваў бацька пра гэтую апошнюю паездку сына ў Крым. Ен лічыў, што Максім выбраў не вельмі добрае месца. Блізка мора. Сыраець. А яму патрэбен быў сухі стэпавы клімат, такі, як у Старым Крыме, куды ён ездзіў перад гэтым і дзе вельмі добра паправіўся. Можа, і з Мінска яму трэба было ехаць толькі туды, а не ў Ялту.

На хвіліну Павел Адамавіч змаўкае. Вельмі цяжка ўспамінаць пра той час і тую непапраўную бяду. I я спя-шаюся перавесці гаворку на іншае. Прашу расказаць пра жыццё Максіма ў сям'і, пра яго інтарэсы і добыт. Мне здавалася, што сваімі пытаннямі я скірую размову ў па-трэбны бок. Аднак зрабіць гэта не ўдалося. За доўгія гады педагагічнай працы Павел Адамавіч прывык, што пытан-ні яму задаюцца пасля таго, як ён закончыць расказваць. Мне заставалася толькі слухаць.

Паводле апісанпяў йекаторых даследчыкаў у мяне скла-далася ўражанне, нібы Максім па натуры быў чалавек спакойны, нават крыху флегматычны. Слухаючы Паўла Адамавіча, я пераконваўся, што такая характарыстыка не адпавядае сапраўдпасці. Максим быў чалавекам вельмі страсным, поўным душэўнага парыву. Калі патрэбна было даказваць правату ці адстойваць сваю пазіцыю, ён горача спрачаўся і ў запале мог грукнуць кулаком па стале. Ка-лі ж спрэчка канчалася, хутка астываў, рабіўся замкнё-ным, негаваркім. Асабліва гэта адчувалася дома, дзе ён увесь час праседжваў за кпігамі, пі з кім не дзелячыся сваімі замысламі.

 


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34