Дарогамі Максіма

«Почти все они бледны, отрывочны, невыдержаны, отзываются какой-то пришибленностью творчества, духовной бедностью... Мелодии их, по-видимому, еще беднее содержания».

Пра мову:

«...Белорусский язык, прежде всего, небогат словами... Он также беден формами выражений и формами речи». Пра духоўнае развіццё:

«...Справедливость требует поставить белоруса по типу душевного развития ниже его братьев из великой русской семьи».

А маючы тады такія погляды, хіба ж мог ён ухваляць сынава захапленне «беларусікай»? Які ж гэта банька жа-дае горшага сваім дзецям? I ён, пераконаны, што робіць толькі дабро, рабіў адваротпае. У гэтым была не віна яго, а яго бяда, яго самая наибольшая душэўная трагедыя. Не маючы бацькавай падтрымкі і заахвочвання, нават бе-ларускую мову сын вывучае па кнігах. Якога ж напружан-ня патрабавала ўсё яио ад хворага чалавека! Не ўтойвае гэтага і сам бацька. Пазнаёміўшыся з яго рукапісамі і сшыткамі, ён засведчыць:

«...Сколько там выписок из словарей, сборников и старопечатных книг! Какой из поэтов, всосавших белорусскую речь с молоком матери, поднимал этот тяжелый, кропотливый, крохоборческий труд? А он, слабогрудый, хилый, поднял. И нес его терпеливо, упорно и для меня и для всех окружающих незаметно. Он редко обращался ко мне за советом и разъяснением. А больше не к кому было обращаться, и, правду говоря, ни к кому он и не обращался».

Шкада, што гэтае разумение прыйдзе да бацькі занадта позна. Як яно патрэбна было раней, і асабліва тады, калі раніаўся лес, куды паступаць Максіму вучыцца.

Адам Ягоравіч быў цвёрда перхкананы, што Яраслаў-скі юрыдычны ліцэй — найлепшая навучальная ўстано-ва для сына. Сын жа трымаўся іпшага погляду, і хоць ліцэй наведваў акуратна і залікі здаваў, як кажа бацька, «на вельмі», аднак лекцыі слухаў не часта. Яго ва-біла не юрыспрудэпцыя, а літаратура, беларускае зям-ляцтва, дзе наладжваліся лекцыі па гісторыі роднага краю, чыталіся беларускія вершы і спяваліся беларускія песні.

Там ён жыў паўпакроўным жыццём. А дома зноў адчу-ваў сябе адзінокім. Душою адчуваючы бацькава стаўленне Да «беларусікі», ёп і пе імкнуўся зблізіцца з ім, бо зблі-Жагоцца людзі аднолькавых поглядаў. Аднолькавых по-глядаў у іх не было, і япы з кожным годам аддаляліся адзін ад аднаго... усё далей і далей. Гэтую душэўную далёкасць няцяжка заўважыць і ва ўопамінах Адама Ягора-віча, калі чытаць іх больш уважліва.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34