Дарогамі Максіма

Сказаць, што не быў задаволены ўсімі дзецьмі, нельга. Лёвам і яго матэматычным дараваннем бацька захапляў-ся. Ён рабіў усё магчымае, каб вучыць сына далей, тым больш што і настаўнікі нрарочылі Лёву вялікую навуко-вую будучыню як матэматыку. Хутчэй за ўсё бацькаву незадаволенасць выклікаў Максім. I тут нам трэба раза-брацца больш дэталёва, нічога не ўтойваючы і нічога не пакідаючы без увагі. Мы ведаем, што бацька не рабіў не-абдуманых учынкаў. I вось, каб зразумець стаўленне Адама Ягоравіча да сынавай паэтычнай працы, трэба перш за ўсё зразумець яго самога і яго стаўленне да «белару-сікі» наогул.

Hi для кога не сакрэт, што Адам Ягоравіч у свой час нямала сіл і энергіі аддаў на збіранне і вывучэнне вуснай творчасці беларусаў, што ён выдатна валодаў і ведаў родную мову. Выдатна ведаў тое, чаго так не хапала сыну, па што сын звяртаўся чамусьці не да бацькі, а да старон-ніх людзей. Відаць жа, нешта стрымлівала сына і не давала яму магчымасці ва ўсім раіцца з бацькам. На першых кроках Максімавай паэтычнай дарадцай становіцца хрос-ная маці Вольга Епіфанаўна Сёмава. Не бацька, а яна выпісвае Максіму беларускія газеты «Наша доля» і «Наша піва». 3 ёю паэт доўгі час перапісваецца, пасылае на пра-гляд свае вершы. А бацька робіць выгляд, нібы пічога не заўважае, каб пазней толькі засведчыць:

«Я не пытался охлаждать его порыва, хотя, конечно, ясно себе представлял те огромные трудности, которые предстояло преодолеть немногочисленной белорусской интеллигенции, работающей в условиях исключительно тяжелых».

У другім месцы ён гаворыць больш катэгарычна: «.„картина белорусского возрождения была довольно безотрадной», тут жа з пачуццём шкадавання дадасць, Што Максім «...словно не  замечал этой безотрадности», што ён «...был полон бодрости и веры в светлое будущее своего народа, к которому он не успел даже как следует прпглядетвся».

Чытаеш такое і дзіву даешся: як жа тэта ён, хто столь-кі папахадзіў па роднай зямлі, столькі панаслухаўся родных песень і казак, так і не адчуў, не зразумеў будучыні свайго народа. А пры болын пілвным жаданні мог бы зра-зумець, успомніць і тых, хто змагаўся ў атрадах Каліноў-скага за гэтую будучыню, і тых, хто пачынаў ужо і літа-ратуру на беларускай мове. Аднак усё гэта нібы прайшло міма ўвагі Адама Ягоравіча, не пакінуўшы ў яго душы прыкметнага следу. Па-сапраўднаму не ўсхвалявала яго і творчасць пазнейшых паэтаў, якія ўздымуцца на хвалі рэвалюцыі 1905 г. і якіх заўважыць яго блізкі сябар Аляк-сей Пешкаў і, як Максім Горкі, пазайздросціць іх яснасці, прастаце і пажадае: «Нашым бы крыху такіх якасцей».

Погляды і перакананні чалавека фарміруюцца пера-важна ў юнацкім узросце. А ён, як вядома, у Адама Яго-равіча прыпадае на перыяд вучобы ў настаўніцкай семіна-рыі. Там верныя служкі царызму стараліся ўчаўпці яму ў галаву, гято няма ніякай Беларусі, піякага беларускага народа, ніякай беларускай мовы, а ёсць толькі «наречие», толькі «Северо-Западный край». Такія разважанні, як туман, засланялі свядомасць чалавека, які тады яшчэ не ва-лодаў самастойпасцю мыслення. Праўда, пазней найбольш дальнабачным семінарыстам, людзям крытычнага складу мыслення (такім, як Канстанцііі Міцкевіч — Якуб Колас) і семінарыя не здолее затуманіць позірк і прывіць скепсіс да лёсу і будучыні беларускага народа. Больш таго, яны самі стануць змагарамі і песнярамі гэтае будучыні. Яны... але не Адам Багдановіч. Адам Багдановіч погляды семі-нарскіх настаўнікаў зробіць сваімі поглядамі і на поўным сур'ёзе будзе пісаць пра беларускі народ у прадмове да сваёй кнігі «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов», выдадзенай у Гродна ў 1895 г.: «И жизнь белоруса, и его творческая деятельность резко отмечены печатью неразвитости, отсталости, забитости». Пра песні:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 [30] 31 32 33 34