Дарогамі Максіма

Шапчу незабыўныя словы. У гэтым пакоі яны крана-юць асабліва балюча... I калі потым па сходцах сыходжу ўніз, ніякае сонца яго «светлай краіны», ніякая сіняя бухта не можа развеяць неадольнай тугі... Яму было толькі дваццаць пяць... Праклятыя сухоты! Як рана звялі яны яго ў магілу...

...Іду нешырокай травяністай сцежкай, шукаю месца вечпага прытулку паэта. Нарэшце спыняюся перад купкай высокіх кіпарысаў, дзе за жалезнай агароджай, пафарба-ванай у чорны колер, відаць шэры помнік. Здалёку цяжка разабраць літары — яны такога ж колеру, як і камень. Толькі зблізку можна прачытаць:

Хоць зернейкі засохшымі былі,

Усё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясенняй збожжа на раллі.

А далей надпіс растлумачвае, што тут пахаваны бела-рускі паэт Максім Багдановіч, які памёр 12 мая 1917 г. у Ялце. Дзень смерці даецца ў старым стылі. Па новаму стылю гэта будзе 25 мая...

У галавах абапал магілы стаяць два маленькія кіпа-рысы, якія некалькі гадоў назад пасадзіла паэтэса Еў-дакія Лось. На самай магіле — шыракалістыя касачы. Не хапае толькі беларускіх васількоў, якія так горача любіў паэт і з якімі, як з землякамі, не раз вітаўся, жывучы цалёка ад бацькаўшчыны. Хай бы яны хоць колерам сваім напомнілі яму чыстую сінь беларускага неба. Ды па васильках і магілу б лягчэй было адшукаць беларусам, якія ўсё часцей і часцсй прыходзяць на паклоп да свайго паэта.

Жыццё наканавала яму кароткі век. I можа, таму, што ёи ведаў пра гэта, так спяшаўся працаваць, каб паспець сказаць людзям пра ўсё, што вынасіў у сваім сэрцы. Спя-шаўся, каб не спазніцца, не зважаючы на тое, хопіць сіл ці пе. Не адкладваў нічога на потым, усё рабіў сёння, бо заўтра магло быць позна.

I тут жа адразу шчымлівыя пачуцці нахлынулі на мяне і не пакідалі ўсю дарогу. Яшчэ да паездкі ў Ялту я ведаў, што на Волзе жыве яго брат Павел і што ён хворы. Цяпер я асабліва адчуў, што нельга адкладваць надоўга сустрэчу з ім. Час не чакае. Ён не даруе тым, хто позніцца. А мне хацслася пагаварыць з тым, хто на працягу доўгіх гадоў жыў побач з Максімам, адчуць атмасферу сямейнага по-быту, паглядзець тыя мясціны, дзе праходзіла маленства і юнацтва паэта.

Пасля вяртання з Крыма я пастараўся доўга не засе-джвацца ў Mincity. Як-ніяк Паўлу Адамавічу было ўжо за шэсцьдзесят. Гэта той узрост, калі по толькі год, але і кожны дзень можа прынесці розпыя нечаканасці.

I вось я зноў у дарозе. Вечарам ад'язджаю з Мінска, а пазаўтра рапіцай раблю перасадку ў Маскве і праз ча-тыры гадзіны ступаю на перон Яраслаўскага вакзала...


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34