Дарогамі Максіма

I толькі ўжо тады я ўгледзеў,

Што поруч, як цвяток лясны,

Ўзрасла ў красе сваёй вясны

Дачка самотная суседзяў.

Нельга не заўважыць і такую акалічнасць. Аблічча Ве-ранікі, як і дзяўчынкі з верша «У вёсцы», нагадвае паэту вобраз рафаэлеўскай мадонны. Відаць, час і абставіны вы-клікалі і аднолькавае ўяўленне аб красе — і паэт, не за-думваючыся, паўтарае выкарыстанае параўнанне.

Падзеі, апісаныя ў «Вераніцьі», па часе ахопліваюць значны перыяд. Ён вымяраецца гадамі, а не тымі няпоў-нымі двума месяцамі, якія прыпадаюць на жыццё паэта ў Ракуцёўшчыне. Магчыма, таму ён і палічыў патрэбным паставіць пад «Веранікай» эпіграф: «Яна — выдумка маёй галавы», каб не было ніякай неадпаведнасці. Бацька ж зразумее гэта па-свойму і растлумачыць эпіграф як свед-чанне «целомудренности» сына, які не хацеў, каб яго за-падозрылі ў «жывой сардэчнай прывязанасці».

Думаецца, што Максіма ў гэты час не магло б збянтэ-жыць занадозранне. Як-ніяк яму ішоў дваццаты год — і ёп меў права самастойна рашаць свае, самыя далікатныя, справы. Хавацца за эпіграф не было ніякай патрэбы.

Лірычны герой — заўсёды часцінка аўтарскага Я, яму аўтар давярае свае самыя запаветныя думкі і пачуцці, яму аддае, як законнаму нашчадку, і частку сваёй біяграфіі. Не абавязкова, каб яна паўтаралася ў тых формах, у якія вылілася ў самім жыцці. Формы могуць мяняцца. Аднак сутнасць падзеі ад гэтага не страціць сваёй канкрэтнасці. Вось чаму мы ўсё ж нрытрымліваемся тае думкі, што за вобразам Веранікі стаяла канкрэтная асоба. Яна яшчэ і пазней напомніць паэту пра сябе.

А што да эпіграфаў, дык іх, як і самі вершы, не заўсё-ды трэба разумець просталінейна. Гэтая просталіней-насць — і яшчэ я дадаў бы, адчуванне непагрэшнасці — ноаднойчы падводзіла Адама Ягоравіча. Яму здавалася, што сваіх дзяцей ён разумее лепш за ўсіх. I таму так безапеляцыйна распараджаўся іх лёсам, не зважавдчы на тое, што часам самі дзеці не пагаджаліся з яго рашэннем. Успомнім, як не хацеў ісці вучыцца ў юрыдычны ліцэй Максім, як ён горача пратэставаў: «Прокурором не хочу, адвокатом не хочу, судьей не хочу, хочу быть литератором или ученым». I ўсё ж бацька, насуперак волі сына, пасы-лае Максіма вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Па-сылае, хоць пазней напіша: «Я не мешал своим детям быть, чем они хотят...» Аднак тут жа дадасць: «...хотя в сущности никогда не был доволен тем, что они есть».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33 34